Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Сак 2014

Беларусь і Аргенціна абмяркоўваюць перспектывы сумеснай разведкі і здабычы карысных выкапняў

12 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Аргенціна абмяркоўваюць перспектывы сумеснай разведкі і здабычы карысных выкапняў. Гэтыя тэмы былі ў цэнтры ўвагі ў час паездкі пасла Беларусі ў Аргенціне Віктара Козінцава ў правінцыю Мендоса, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

На сустрэчы з губернатарам правінцыі Франсіска Перэсам абмеркаваны перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, перш за ўсё ў галіне машынабудавання, транспарту, разведкі і здабычы карысных выкапняў, сельскай гаспадаркі і адукацыі. Падкрэслена неабходнасць пашырэння рэгіянальнага супрацоўніцтва.

Пасол правёў таксама сустрэчы з міністрам транспарту правінцыі Дыега Марцінесам Палау, міністрам інфраструктуры правінцыі Раланда Балдаса, міністрам аграіндустрыі і тэхналогіі правінцыі Марсела Даніэлем Баргам, у ходзе якіх абмеркаваны перспектыўныя вектары ўзаемадзеяння ў галіне аўтамабільнага і электрычнага пасажырскага транспарту і інфраструктуры, сельскай гаспадаркі, паставак трактарнай, кар'ернай і дарожна-будаўнічай тэхнікі.

У час перагавораў з Прэзідэнтам Палаты па прадастаўленні паслуг у гарнаруднай прамысловасці Карласам Ферэрам былі разгледжаны некаторыя напрамкі супрацоўніцтва ў сферы асваення радовішчаў калійных угнаенняў, а таксама абмену вопытам у галіне будаўніцтва і эксплуатацыі прадпрыемстваў калійнай галіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі