Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Чэр 2014

Беларусь і Арэнбургская вобласць будуць развіваць кааперацыйнае супрацоўніцтва

19 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Арэнбургская вобласць інтэнсіфікуюць галіновыя кантакты і будуць развіваць кааперацыйнае супрацоўніцтва. Дамоўленасць аб гэтым дасягнута сёння на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі з часова выконваючым абавязкі губернатара - старшынёй урада Арэнбургскай вобласці Юрыем Бергам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства.

"Абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва ў аграпрамысловым комплексе і ў галіне закупак прадуктаў харчавання, - адзначылі ў прэс-службе. - Бакі выказалі зацікаўленасць у арганізацыі паставак тэхнікі і абсталявання для сельскагаспадарчай галіны рэгіёна (у прыватнасці, жывёлагадоўчых і птушкагадоўчых комплексаў)".

Разгледжаны таксама перспектывы пашырэння паставак камунальнай тэхнікі і пасажырскага транспарту беларускай вытворчасці, у тым ліку з выкарыстаннем схем фінансавай падтрымкі беларускага экспарту. Выказана зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва ў гуманітарнай галіне, у сферах турызму і медыцынскіх паслуг.

Пасол запрасіў прадпрыемствы Арэнбургскай вобласці да ўдзелу ў міжнародных выстаўках і кірмашах, што праводзяцца ў Беларусі ў 2014 годзе.

Перагаворы адбыліся ў час пачатага сёння візіту ў Арэнбургскую вобласць беларускай дэлегацыі. У іх таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва буйнейшых беларускіх прадпрыемстваў: ААТ "Гомсельмаш", ААТ "Прамагралізінг", ААТ "Штадлер Мінск", ААТ "МАЗ", холдынгаў "БелаўтаМАЗ" і "Амкадор", а таксама рэгіянальныя дылеры беларускай прамысловай прадукцыі.

Сёння ж у Арэнбургу прайшла прэзентацыя экспартных магчымасцей прадпрыемстваў Беларусі, якія спецыялізуюцца на вытворчасці транспарту для гарадскіх пасажырскіх перавозак. Адбылася сустрэча Ігара Петрышэнкі з кіраўніком Арэнбурга Юрыем Мішчараковым. Бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў пытаннях мадэрнізацыі гарадскога пасажырскага транспарту. Пасол адзначыў паспяховы вопыт работы вядучых беларускіх прамысловых прадпрыемстваў - "МАЗ", "Белкамунмаш" - у сферы забеспячэння буйнейшых міжнародных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў Расійскай Федэрацыі: Універсіяды ў Казані, зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы.

Удзельнікі сустрэчы выказалі гатоўнасць прадоўжыць вывучэнне магчымасцей падключэння беларускіх прадпрыемстваў да мадэрнізацыі дарожна-транспартнай інфраструктуры горада, праектавання і ўзвядзення ў Арэнбургу жылых, сацыяльных, культурна-спартыўных аб'ектаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі