Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Лют 2014

Беларусь і Амурская вобласць падпісалі праграму развіцця на 2014-2018 гады

4 лютага, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Беларусь і Амурская вобласць Расійскай Федэрацыі падпісалі праграму развіцця на 2014-2018 гады. Цырымонія падпісання дакумента адбылася сёння ў беларускім урадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Перш чым падпісаць праграму, першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка і губернатар Амурскай вобласці Алег Кажамяка абмеркавалі шэраг пытанняў, якія выходзяць за рамкі гэтага дакумента. Было прадоўжана пачатае на сустрэчы з беларускім лідарам Аляксандрам Лукашэнкам абмеркаванне пытання аб магчымасці ўключэння ў лізінгавыя схемы машынакамплектаў. На аснове папярэдняй работы, якая была праведзена на працягу 2013 года, кіраўніцтва Амурскай вобласці лічыць мэтазгодным уключэнне ў гэту схему ААТ "Прамагралізінг". "Я лічу, што гэта дало б магчымацсь працаваць больш зладжана па выкарыстанні патэнцыялу беларускай сельгастэхнікі", - лічыц Алег Кажамяка.

Губернатар праінфармаваў Уладзіміра Сямашку, што прадстаўнікам дэлегацыі Амурскай вобласці ўдалося прапрацаваць шэраг пытанняў, якія абмяркоўваліся на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Адбыліся сустрэчы з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанідам Зайцам, а таксама міністрам прамысловасці Дзмітрыем Кацярынічам і кіраўніцтвам ААТ "Прамагралізінг".

Тавараабарот Беларусі і Амурскай вобласці ў студзені-лістападзе 2013 года склаў $45,3 млн. Беларускі экспарт склаў $44,8 млн, імпарт з гэтага расійскага рэгіёна - $0,5 млн. Сальда дадатнае - $44,3 млн. Аснову экспарту склалі пастаўкі машын і механізмаў для ўборкі і малацьбы сельскагаспадарчых культур, малака і вяршкоў згушчаных і сухіх, трактароў, шын, сельскагаспадарчых машын для апрацоўкі глебы, грузавых аўтамабіляў. Аснову імпарту з Амурскай вобласці ў студзені-лістападзе 2013 года склалі пастаўкі машын і механізмаў для ўборкі і малацьбы сельскагаспадарчых культур, ворсавых тканін, канвеерных стужак, вінтоў, балтоў, гаек, заклёпак з чорных металаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі