У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Лют 2014

Беларусь і Акмалінская вобласць актывізуюць работу па будаўніцтве індустрыяльна-тэхналагічнага парку

25 лютага, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Беларусь і Акмалінская вобласць Казахстана маюць намер актывізаваць работу па рэалізацыі сумеснага інвестпраекта "Беларуска-казахстанскі індустрыяльна-тэхналагічны парк сельскагаспадарчай і камунальнай тэхнікі". Аб гэтым ідзе размова сёння на сустрэчы віцэ-прэм'ера Беларусі Міхаіла Русага і акіма Акмалінскай вобласці Рэспублікі Казахстан Касмана Айтмухаметава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў Міхаіл Русы, тэхнапарк - гэта вельмі магутны сумесны праект, рэалізацыя якога дасць магчымасць бакам не толькі значна павялічыць тавараабарот (сёння ён складае $32 млн, пасля завяршэння праекта, паводле слоў віцэ-прэм'ера, можа вырасці да $100-150 млн), але і ствараць рабочыя месцы, новыя тэхналогіі. "Гэты парк неабходна больш актыўна развіваць", - падкрэсліў ён.

Раней паведамлялася, што пад будаўніцтва парку ў галіне вытворчасці камунальнай і сельгастэхнікі ў Казахстане выдзелена зямля - каля 6 га, вызначаны ўдзельнікі з абодвух бакоў. У прыватнасці, Беларусь прадстаўляюць МАЗ, МТЗ, "Бабруйскаграмаш", "Лідсельмаш" і "Лідаграпраммаш", Казахстан - "Казахстанская Агра Інавацыйная карпарацыя".

Гатоўнасць актывізаваць работу па рэалізацыі сумеснага праекта выказаў і казахстанскі бок. Цяпер ужо вядуцца перагаворы з беларускімі партнёрамі па шэрагу ключавых пытанняў, у тым ліку па інвестыцыях.

Касман Айтмухаметаў нагадаў, што ўвод першай чаргі праекта павінен быў адбыцца ўжо ў верасні 2014 года. "На сённяшні дзень гатоўнасць складае 35 працэнтаў", - праінфармаваў ён.

У гутарцы з журналістамі акім Акмалінскай вобласці расказаў, што асноўны ўпор у супрацоўніцтве з Беларуссю гэты рэгіён робіць на сельскую гаспадарку. "Мы хочам пераняць вопыт, які ёсць у Рэспублікі Беларусь", - сказаў ён. З гэтай мэтай члены дэлегацыі ўжо наведалі напярэдадні шэраг аб'ектаў сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гродзенскай вобласці, а таксама прадпрыемствы свабоднай эканамічнай зоны "Гроднаінвест". Напрацоўкі, якія былі прадэманстраваны, казахстанскаму боку здаліся даволі цікавымі і дастойнымі для пераймання.

"У прыватнасці, у Гродзенскай вобласці за год пабудавалі 96 малочнатаварных ферм, - адзначыў Касман Айтмухаметаў. - Мы ж за год будуем па 2-3, таму ў гэтым напрамку нам трэба яшчэ працаваць". Таксама, паводле слоў акіма Акмалінскай вобласці, ёсць чаму павучыцца ў беларусаў і ў частцы дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі.

Візіт дэлегацыі Акмалінскай вобласці Казахстана першы ў гэтым годзе, аднак ён можа пакласці добры пачатак далейшай сумеснай рабоце, адзначыў Міхаіл Русы. "Па даручэнні кіраўнікоў нашых дзяржаў мы перайшлі да міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, паколькі гэта найбольш эфектыўны і самы кароткі шлях прыняцця рашэнняў", - адзначыў віцэ-прэм'ер. Такое ўзаемадзеянне дасць магчымасць стварыць умовы для рэалізацыі пастаўленых задач, у ліку якіх значны прырост у гандлёва-эканамічных напрамках супрацоўніцтва, а таксама ў гуманітарных сферах. "Ад простай формы гандлю мы павінны адысці да такіх сур'ёзных вектараў, як абмен і ўкараненне інвестыцыйных праектаў, уваходжанне эканомікі адной краіны ў эканоміку іншай. Выкарыстоўваючы плацдарм і напрацоўкі, а таксама гандлёва-праводныя сеткі адной краіны, працаваць на аб'ектах іншай", - адзначыў Міхаіл Русы, гаворачы аб тым, якія падыходы неабходна рэалізаваць у выбудоўванні далейшых адносін бакоў.

Акмалінская вобласць, паводле яго слоў, якраз можа стаць базавай для рэалізацыі гэтых праектаў.

Урад Беларусі надае прыярытэтнае значэнне развіццю міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з Рэспублікай Казахстан, напаўненне якога канкрэтнымі праектамі шмат у чым вызначае плённасць і якасны змест беларуска-казахстанскага партнёрства ў гандлёва-эканамічнай сферы.

Цяпер Беларусь і Акмалінская вобласць маюць значны незадзейнічаны патэнцыял для нарошчвання эканамічнага супрацоўніцтва. У прыватнасці, беларускі бок гатовы да цеснага ўзаемадзеяння з гэтым рэгіёнам па практычных пытаннях рэалізацыі канкрэтных сумесных праектаў у галіне вытворчай, навукова-тэхналагічнай і аграпрамысловай кааперацыі. Таксама Беларусь гатова падзяліцца вопытам і напрацоўкамі ў іншых сектарах, такіх як развіццё сельскіх тэрыторый, інавацый і тэхналогій, будаўніцтва, уключаючы пытанні энергазберажэння і энергаэфектыўнасці, аховы здароўя і медыцыны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску