Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Кст 2014

Беларусь і ААЭ абмеркавалі шляхі нарошчвання ўзаемадзеяння ў эканоміцы, сферы інвестыцый і энергетыцы

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шляхі далейшага нарошчвання ўзаемадзеяння Беларусі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў абмеркаваны ў час рабочага візіту 21-22 кастрычніка міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў ААЭ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У склад беларускай дэлегацыі на чале з міністрам увайшлі прадстаўнікі кіраўніцтва канцэрна "Белнафтахім", ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", БелГПП, міністэрстваў эканомікі, прамысловасці, аховы здароўя, унутраных спраў, спорту і турызму, энергетыкі, замежных спраў.

На другім пасяджэнні сумеснага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, якое адбылося сёння ў Абу-Дабі, разгледжаны перспектыўныя напрамкі эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва дзвюх краін у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, энергетыкі, аховы здароўя, навукі, тэхналогій, фінансаў і іншых. Беларускую частку камітэта ўзначаліў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, эмірацкую - дзяржаўны міністр па замежных справах Анвар Гаргаш. На двухбаковай сустрэчы Уладзімір Макей і Анвар Гаргаш абмеркавалі шырокі пералік актуальных пытанняў двухбаковага парадку дня, узаемадзеяння на міжнароднай арэне, сітуацыю на Блізкім Усходзе і на постсавецкай прасторы.

У рамках знаходжання беларускай дэлегацыі падпісаны шэраг дакументаў, у прыватнасці дагаворы паміж Рэспублікай Беларусь і ААЭ аб выдачы і аб узаемнай прававой дапамозе па крымінальных справах, а таксама Мемарандум аб узаемаразуменні па пытаннях палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і ААЭ.

З удзелам дзелавых колаў Беларусі і ААЭ адбылося першае пасяджэнне Сумеснага беларуска-эмірацкага дзелавога савета, а таксама Беларуска-эмірацкі бізнес-форум, які прайшоў на базе Гандлёва-прамысловай палаты Шарджы. Па выніках БелГПП і Гандлёва-прамысловая палата Шарджы падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве.

Акрамя таго, міністр замежных спраў Беларусі правёў сустрэчы з намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам па справах Прэзідэнта ААЭ Яго Высокасцю шэйхам Мансурам бен Заідам аль-Нахаянам, з міністрам эканомікі ААЭ Султанам аль-Мансуры, са старшынёй Дэпартамента энергетыкі Абу-Дабі Насерам аль-Сувейдзі. На сустрэчах прадметна абмеркаваны магчымыя шляхі далейшага ўмацавання і пашырэння ўзаемадзеяння Беларусі і ААЭ ў эканамічнай і інвестыцыйнай сферах, перспектывы нарошчвання ўзаемадзеяння ў галіне энергетыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі