Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Снж 2014

Белаграпрамбанк атрымаў статус удзельніка таргоў на валютным рынку Маскоўскай біржы

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белаграпрамбанк падпісаў пакет пагадненняў з Маскоўскай біржай, у выніку чаго атрымаў статус удзельніка таргоў на яе валютным рынку. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе банка.

"Удзел Белаграпрамбанка ў таргах на буйнейшай біржы постсавецкай прасторы стане важным элементам інтэграцыі фінансавых рынкаў і рэалізацыі сумеснай валютнай палітыкі ва ўмовах функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза", - адзначылі ў прэс-службе. Самому банку статус удзельніка дасць магчымасць адмовіцца ад паслуг пасрэднікаў і атрымаць прамы доступ да шырокага кола фінансавых інструментаў.

Кіраўніцтва Маскоўскай біржы таксама расцэньвае падпісанне пакета пагадненняў з буйнейшым беларускім банкам як вельмі пазітыўны факт. Так, наяўнасць пастаўшчыка ліквіднасці ў беларускіх рублях створыць умовы для прамых каціровак у нацыянальных валютах Расіі і Беларусі, што дасць магчымасць скараціць канверсійныя выдаткі за кошт выключэння з разлікаў пасрэдніцкіх валют - долара ЗША і еўра. "Узаемавыгаднае супрацоўніцтва Белаграпрамбанка і Маскоўскай біржы забяспечыць рэальнаму сектару эканомікі Расіі і Беларусі больш выгадныя ўмовы канверсійных аперацый і разлікаў па іх", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі