Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Крс 2014

БелАЭС атрымала поўную ліцэнзію на будаўніцтва першага энергаблока

24 красавіка, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. РУП "Беларуская АЭС" атрымала поўную ліцэнзію на будаўніцтва першага энергаблока атамнай станцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дэпартаменце па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы (Дзяржатамнагляд) МНС Беларусі.

"Наяўнасць гэтага дакумента дазваляе пачаць асноўны этап будаўніцтва блока нумар 1 Беларускай АЭС", - удакладнілі спецыялісты. Рашэнне аб яго выдачы было прынята на пасяджэнні калегіі МНС.

Дакументы на атрыманне ліцэнзіі былі прыняты ў Дзяржатамнагляд ад БелАЭС у лютым 2013 года. Па ўстаноўленай заканадаўствам працэдуры папярэдне была праведзена экспертыза дакументаў, што абгрунтоўваюць ядзерную і радыяцыйную бяспеку астравецкай атамнай станцыі (у тым ліку магчымага аналізу бяспекі першага ўзроўню). Гэту работу правёў ДНУ "Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў - Сосны" НАН Беларусі. У прыватнасці, прайшла праверка паўнаты абгрунтаванняў бяспекі блока нумар 1 і адпаведнасці іх патрабаванням заканадаўства Беларусі і Расіі ў галіне выкарыстання атамнай энергіі, крыніц іанізуючага выпрамянення, а таксама міжнародным рэкамендацыям.

Акрамя таго, спецыяльна сфарміраваная камісія з экспертаў Дзяржатамнагляду правяла ацэнку арганізацыйных і тэхнічных магчымасцей Беларускай АЭС на адпаведнасць ліцэнзійным патрабаванням і ўмовам.

У лістападзе 2013 года на Астравецкай пляцоўцы пачалі бетанаванне фундаментаў аб'ектаў першага энергаблока Беларускай АЭС. БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. Для яе будаўніцтва выбраны праект "АЭС-2006", які поўнасцю адпавядае міжнародным нормам і рэкамендацыям МАГАТЭ. Генеральным праекціроўшчыкам і генеральным падрадчыкам з'яўляецца аб'яднаная расійская кампанія ААТ "НІАЭП" - ЗАТ "АБЭ". Тэрміны рэалізацыі праекта адлюстраваны ў генеральным кантракце, які прадугледжвае ўвод у прамысловую эксплуатацыю першага блока атамнай станцыі ў лістападзе 2018 года.

Па стане на красавік бягучага года на будаўніцтве БелАЭС было выканана 5 працэнтаў агульнага аб'ёму работ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі