Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Жнв 2011

БЧ і польская CTL Logistics задзейнічалі новы тэрмінал для перагрузкі каменнага вугалю

16 жніўня, Мінск /Вольга Бяляўская - БЕЛТА/. Беларуская чыгунка сумесна з прыватным ліцэнзаваным польскім перавозчыкам CTL Logistics Sp. пачалі перагрузку каменнага вугалю на станцыі Нямейшчызна (Гродзенскі раён), дзе ў бягучым годзе пачаў работу тэрмінал беларуска-польскага СТАА "БелПольЛагістык". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе БЧ.

Чакаецца, што аб'ём доследнай партыі перагружанага тут вугалю складзе 15 тыс.т (224 вагоны). "Гэты праект з'яўляецца прыкладам узаемавыгаднага супрацоўніцтва прыватнага польскага перавозчыка і Беларускай чыгункі, які забяспечвае прыцягненне дадатковага аб'ёму перавозак грузаў па магістралі, - адзначылі ў прэс-службе. - Асабліва важна, што CTL Logistics забяспечвае падачу на беларускі бок вагонаў каляі 1435 мм".

Беларуская чыгунка зацікаўлена ў прыцягненні новых грузапатокаў і гатова садзейнічаць стварэнню транспартна-лагістычных прадпрыемстваў, якія плануюць ажыццяўляць перавалку грузаў на беларуска-польскай граніцы.

Беларуска-польскае СТАА "БелПольЛагістык" было створана ў 2009 годзе з мэтай будаўніцтва тэрмінала па перагрузу і захоўванню сыпучых і цвёрдых грузаў. На сёння завершана першая чарга будаўніцтва, у тым ліку здадзена ў эксплуатацыю пляцоўка перагрузу, сартавання і складзіравання вугалю, набыта неабходная для работы тэхніка. Пабудаваны два пуці (адзін каляі 1520 мм і другі каляі 1435 мм), абсталяваныя вагоннымі вагамі.

Беларуская магістраль з 2010 года сумесна з АТ "ПКП Карго" і іншымі еўрапейскімі перавозчыкамі (DB Scheker Rail GmbH, CTL Logistics Sp.zoo, RAIL Polska Sp.zoo, ITL Polska Sp.zoo) ажыццяўляе новы праект па дастаўцы транзітных і экспартных грузаў у зносінах Усход-Захад з перагрузам на беларускім баку. Сярод пераваг такіх праектаў - скарачэнне тэрмінаў абароту вагонаў каляі 1520, адсутнасць абмежаванняў па прыёму, выкарыстанне поўнай грузападымальнасці вагонаў каляі 1520 і іншыя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі