Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Стд 2010

Банк "Сасьетэ Жэнераль" можа прыняць удзел у правядзенні прыватызацыйных працэсаў у Беларусі

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Французскі банк "Сасьетэ Жэнераль" можа прыняць удзел у правядзенні прыватызацыйных працэсаў у Беларусі. Гэта абмяркоўвалася ў ходзе візіту ў Францыю беларускай урадавай дэлегацыі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

У рамках праведзеных намеснікам кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі Валерыем Варанецкім перагавораў з кіраўніцтвам банка "Сасьетэ Жэнераль" адбыўся прадметны абмен думкамі адносна далейшага развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння ў фінансавай і банкаўскай сферах. У прыватнасці, абмеркаваны пытанні інвестыцыйнага і крэдытна-фінансавага супрацоўніцтва, пашырэння прысутнасці банка ў нашай краіне, удзелу "Сасьетэ Жэнераль" у правядзенні прыватызацыйных працэсаў у Беларусі, а таксама правядзення стажыровак і абмену дэлегацыямі экспертаў паміж фінансавымі і банкаўскімі структурамі Беларусі і Францыі.

На 21 студзеня запланавана правядзенне пленарнага пасяджэння беларускай дэлегацыі ў штаб-кватэры Руху французскіх прадпрымальнікаў "МЕДЕФ" з удзелам прадстаўнікоў буйнога французскага бізнесу.

Акрамя таго, адбылася сустрэча Валерыя Варанецкага з групай дружбы Францыя-Беларусь у Нацыянальным сходзе Французскай Рэспублікі на чале з яе старшынёй, у ходзе якой абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку перспектывы развіцця міжпарламенцкага дыялога, а таксама ўзаемадзеяння дзвюх краін у рамках міжнародных арганізацый.

У студзені-лістападзе 2009 года тавараабарот Беларусі і Францыі склаў $404,9 млн. (69,4 працэнта да аналагічнага перыяду 2008 года), беларускі экспарт - $62,6 млн. (83,3 працэнта), імпарт - $342,2 млн. (67,3 працэнта). Сальда склалася адмоўным - $279,6 млн. Асноўнымі таварнымі крыніцамі беларускага экспарту з'яўляюцца мэбля і яе часткі, ўгнаенні азотныя, трубы, трубкі і профілі бясшвовыя з чорных металаў, адзенне жаночае тэкстыльнае, вырабы з металу, казеін. Аснову імпарту складаюць аўтамабілі легкавыя, інсектыцыды, гербіцыды, лекавыя сродкі, абсталяванне для тэрмічнай апрацоўкі матэрыялаў, аўтамабілі.

У 2008 годзе ў Беларусь з Францыі паступіла $43,3 млн. інвестыцый (у 13,2 раза больш, чым у 2007-м), у тым ліку прамых - $3,8 млн. (у 2,7 раза больш) і іншых - $9 млн. За студзень-верасень 2009 года аб'ём інвестыцый з Францыі ў беларускую эканоміку склаў $13,8 млн. (скарачэнне ў 3 разы ў параўнанні са студзенем-вераснем 2008 года), у тым ліку прамых інвестыцый - $158,3 тыс. (у 20 разоў менш).

На тэрыторыі Беларусі дзейнічае 41 прадпрыемства з удзелам французскага капіталу, 23 з іх - сумесныя прадпрыемствы, 18 - замежныя. Усяго ў статутныя фонды арганізацый, якія дзейнічаюць на тэрыторыі рэспублікі, французскімі інвестарамі ўнесена $4,8 млн. ($1,4 млн. - у сумесныя і $3,5 млн. - у замежныя прадпрыемствы).-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі