У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Жнв 2014

Банк развіцця Беларусі выдаў АЦБ крэдыт на 63,4 млн расійскіх рублёў для аплаты паставак у Расію малочнай прадукцыі

22 жніўня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Банк развіцця Беларусі прадаставіў экспартны крэдыт Азіяцка-Ціхаакіянскаму банку (АЦБ) у памеры 63,4 млн расійскіх рублёў тэрмінам на 1 год пад страхавое пакрыццё "Белэксімгаранта" для аплаты за малочную прадукцыю, што пастаўляецца ў Расію. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры Банка развіцця.

"Падпісанне гэтага індывідуальнага крэдытнага пагаднення стала вынікам вялікай падрыхтоўчай работы, праведзенай банкамі для захавання інтарэсаў усіх удзельнікаў крэдытнай здзелкі, у першую чаргу экспарцёра (буйнога беларускага вытворцы малочнай прадукцыі) і імпарцёра (кампаніі аптовага гандлю прадуктамі харчавання Краснаярскага края Расіі)", - адзначылі ў прэс-цэнтры.

Азіяцка-Ціхаакіянскі банк першым з расійскіх банкаў на практыцы скарыстаўся перавагамі крэдытнай падтрымкі экспарту, якая аказваецца Банкам развіцця ў адпаведнасці з указам ад 25 жніўня 2006 года нумар 534 "Аб садзейнічанні развіццю экспарту тавараў (работ, паслуг)".

Такім чынам, чарговы раз пацверджана магчымасць Банка развіцця арганізаваць фінансаванне паставак беларускіх тавараў (работ, паслуг) на прывабных умовах практычна ў любую краіну свету, у тым ліку пры ўдзеле вядучых замежных банкаў, падкрэслілі ў прэс-цэнтры.

Азіяцка-Ціхаакіянскі банк - адзін з лідараў па абслугоўванні знешнегандлёвых аперацый на Далёкім Усходзе і Сібіры Расіі, працуе на расійскім рынку з 1992 года. Па велічыні чыстых актываў АЦБ уваходзіць у топ-50 буйнейшых расійскіх банкаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску