Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Sep 2013

Банк развіцця Беларусі і мангольскі Xacbank падпісалі пагадненне па экспартнаму фінансаванню

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" і мангольскі Xacbank падпісалі сёння рамачнае пагадненне па экспартнаму фінансаванню. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе банка.

Прадстаўнікі Банка развіцця правялі ў час першага Беларуска-мангольскага бізнес-форуму ва Улан-Батары перагаворы з вядучымі мангольскімі фінансавымі інстытутамі, па выніках якіх было падпісана рамачнае пагадненне з мангольскім банкам. З беларускага боку дакумент падпісаны старшынёй праўлення Банка развіцця Сяргеем Румасам, з мангольскага - прэзідэнтам Xacbank Джамбалам Ганбаатарам.

Пагадненнем замацаваны дасягнутыя дамоўленасці аб агульных умовах выдачы Банкам развіцця экспартных крэдытаў мангольскаму банку Xacbank для фінансавання набыцця тавараў, работ, паслуг у рэзідэнтаў Беларусі са страхавым пакрыццём беларускага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства экспартна-імпартнага страхавання "Белэксімгарант".

"Падпісанне вышэйназванага пагаднення будзе садзейнічаць умацаванню гандлёва-эканамічных адносін паміж Беларуссю і Манголіяй, у тым ліку нарошчванню экспартных паставак беларускіх тавараў, работ, паслуг у Манголію", - адзначылі ў банку.

ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" створана ў 2011 годзе ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта. Асноўная мэта банка - фінансаванне дзяржаўных праграм і сацыяльна значных інвестыцыйных праектаў. Заснавальнікамі банка сталі Савет Міністраў і Нацыянальны банк Беларусі.

Xacbank створаны ў 2001 годзе, з'яўляецца адным з буйнейшых банкаў Манголіі, спецыялізуецца на крэдытаванні буйнога, сярэдняга і малога бізнесу. Акцыянерамі банка выступаюць Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, Міжнародная фінансавая карпарацыя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі