Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Май 2013

Банк развіцця Беларусі і кансорцыум нямецкіх банкаў AKA заключылі пагадненне па экспартных крэдытах

2 мая, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. Банк развіцця Беларусі і кансорцыум нямецкіх банкаў AKA Ausfuhrkredit-Gesellschaft mbH падпісалі базавае пагадненне па прадастаўленню экспартных крэдытаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў банку.

"Падпісанне пагаднення дасць магчымасць ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" прыцягваць доўгатэрміновыя звязаныя рэсурсы пад страхавое пакрыццё экспартнага крэдытнага агенцтва Euler Hermes", - растлумачылі ў Банку развіцця. Чакаецца, што базавае пагадненне пакладзе пачатак развіццю і паглыбленню двухбаковага міжбанкаўскага супрацоўніцтва ў сферы фінансавання буйнамаштабных інвестыцыйных праектаў, у тым ліку сацыяльна значных для Беларусі, дадалі ў беларускім банку.

Кансорцыум нямецкіх банкаў AKA Ausfuhrkredit-Gesellschaft mbH заснаваны ў 1952 годзе. Яго ўласнікамі з'яўляюцца 19 буйнейшых фінансавых інстытутаў Германіі. AKA Ausfuhrkredit-Gesellschaft mbH з'яўляецца крэдытнай арганізацыяй, якая забяспечвае фінансаванне знешняга гандлю шляхам аптымізацыі фінансавання экспартных кантрактаў пад пакрыццё Euler Hermes і іншых экспартна-крэдытных агенцтваў.

ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" створана ў 2011 годзе згодна з указам Прэзідэнта. Асноўнай мэтай банка з'яўляецца фінансаванне дзяржаўных праграм і сацыяльна значных інвестыцыйных праектаў. Заснавальнікамі банка сталі Савет Міністраў і Нацыянальны банк Беларусі. Старшынёй наглядальнага савета Банка развіцця з'яўляецца прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, старшынёй праўлення банка - Сяргей Румас.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі