Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Чэр 2014

Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў у чэрвені адгрузіць першую партыю тэхнікі ў Перу

24 чэрвеня, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў (БЗТДіА) да канца чэрвеня плануе адгрузіць першую партыю тэхнікі ў Перу, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

У адпаведнасці з умовамі кантракта, падпісанага з перуанскай кампаніяй АVEM EIRL, у паўднёваамерыканскую краіну адправяцца малагабарытны трактар "Беларус-320.4", пагрузачная машына і экскаватарнае абсталяванне, агрэгатуемае з бабруйскімі трактарамі. "Гэты кантракт стаў вынікам карпатлівай работы спецыялістаў завода з перуанскімі партнёрамі па фарміраванні патрабаванняў спажыўца да канструкцыі, камплектацыі і выканання пастаўляемай тэхнікі", - адзначылі спецыялісты.

Цяпер вядзецца падрыхтоўка да адгрузкі. На прадпрыемстве разлічваюць, што "першая партыя тэхнікі стане пачаткам працяглага плённага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва".

Пастаўка прадукцыі ў Перу выконваецца ў рамках рэалізацыі праграмы па пашырэнні прысутнасці Бабруйскага завода трактарных дэталей і агрэгатаў на рынках Лацінскай Амерыкі. Перу стане чацвёртай краінай гэтага рэгіёна, дзе беларускае прадпрыемства прадае сваю тэхніку. Да гэтага прадукцыю БЗТДіА атрымлівалі спажыўцы Венесуэлы, Кубы і Нікарагуа. "Напрыклад, у Нікарагуа з пачатку года былі адпраўлены тры партыі трактароў", - расказалі спецыялісты. Цяпер перагаворы аб магчымасці экспарту малагабарытных "Беларусаў" вядуцца з патэнцыяльнымі партнёрамі ў Мексіцы, Балівіі, Аргенціне і Бразіліі.

Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў (сёння гэта адкрытае акцыянернае таварыства) створаны ў 1945 годзе. Спецыялізуецца на вытворчасці запасных частак да трактароў "Беларус". З 2007 года на прадпрыемстве асвоены выпуск малагабарытных трактароў серыі "Беларус-320". Цяпер вытворчая праграма прадпрыемства налічвае 11 асноўных мадэлей трактароў і камунальнай тэхнікі на іх базе магутнасцю ад 30 да 62 к.с. З пачатку выпуску трактароў на прадпрыемстве яны пастаўляліся амаль у 50 краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі