У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Чэр 2014

Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў падпісаў кантракт на пастаўку трактароў у Азербайджан

11 чэрвеня, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў (ААТ "БЗТДіА") паставіць у Азербайджан каля 70 малагабарытных трактароў "Беларус", паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

Адпаведны кантракт падпісаны па выніках удзелу ў міжнароднай выстаўцы AgriHort Azerbaijan-2014. Размова ідзе аб трактаракамплектах "Беларус-422.1" і "Беларус-622" у адрас Гянджынскага аўтамабільнага завода для зборкі і наступнай перадачы ААТ "Агралізінг". Гэта кампанія ў сваю чаргу рэалізуе гатовыя трактары азербайджанскім аграрыям.

Міжнародная выстаўка сельскай гаспадаркі AgriHort Azerbaijan-2014 прайшла ў другой палавіне мая ў Баку. Тэхніка вытворчасці ААТ "БЗТДіА" была прадстаўлена на стэндзе шматгадовага партнёра - Гянджынскага аўтамабільнага завода, які з'яўляецца афіцыйным прадстаўніком ААТ "Мінскі трактарны завод" і іншых беларускіх прадпрыемстваў у Азербайджане. Акрамя беларускай тэхнікі на буйнейшым аграфоруме Каспійскага рэгіёна экспанавалася прадукцыя вядучых сусветных вытворцаў з Італіі, Расіі, Украіны, Азербайджана, Іспаніі, Галандыі, Турцыі, Францыі, Японіі, Бельгіі, Германіі.

Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў створаны ў 1945 годзе. Спецыялізуецца на вытворчасці запасных частак да трактароў "Беларус". З 2007 года на прадпрыемстве па дакументацыі Мінскага трактарнага завода асвоены выпуск малагабарытных трактароў серыі "Беларус-320". Сёння вытворчая праграма прадпрыемства налічвае 11 асноўных мадэлей трактароў і камунальнай тэхнікі на іх аснове.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску