Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Крс 2014

Авіяпарк "Белавія" ў бліжэйшы час папоўніцца двума новымі самалётамі

15 красавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Авіяпарк "Белавія" ў бліжэйшы час папоўніцца двума новымі самалётамі. Аб гэтым было даложана Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку 15 красавіка на нарадзе ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, прысвечанай перспектывам яго развіцця, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Гаворачы аб сённяшнім стане развіцця грамадзянскай авіяцыі, міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак адзначыў, што расце як колькасць пасажыраў, так і грузавых перавозак, што патрабуе пашырэння парку самалётаў. Так, у канцы красавіка і ў маі ў Мінск прыбудуць два новыя самалёты. Яшчэ два самалёты плануецца ўзяць у лізінг ва Украіне з тым, каб закрыць заяўкі па чартарных рэйсах.

Міністр далажыў таксама аб забудове тэрыторыі вакол аэрапорта. Паводле яго слоў, цяпер праходзіць экспертызу праект дэталёвага планавання.

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на тым, што ні ў якім разе пад забудову не павінны трапіць ворныя землі. "Вы ведаеце пра маё стаўленне да лесу, ворнай зямлі. Прыярытэт - гэта ворная зямля", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён даручыў дэталёва прапрацаваць пытанне старшыні Мінаблвыканкама Сямёну Шапіру сумесна са старшынёй Мінгарвыканкама Мікалаем Ладуцькам, падкрэсліўшы, што ўсё павінна быць выканана кампактна, па-еўрапейску. Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандру Якабсону даручана ўзяць гэту работу пад кантроль.

"Чысціня, парадак - гэта наш брэнд. Гэта тое, з чым асацыіруецца Беларусь", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

На нарадзе разгледжана таксама пытанне перавозкі пасажыраў у Нацыянальны аэрапорт Мінск. Цяпер яны ажыццяўляюцца ад аўтавакзала Цэнтральны, прычым расклад руху аўтобусаў узгоднены з часам палётаў паветраных суднаў. З лістапада 2014 года плануецца дастаўляць авіяпасажыраў у аэрапорт чыгуначным транспартам ад станцыі Мінск-Пасажырскі. Па гэтым маршруце будуць курсіраваць тры паязды новага тыпу, ужо набытыя Беларускай чыгункай, час руху складзе менш за 50 мін. Улічваючы, што чыгуначныя пуці праходзяць на некаторай адлегласці ад аэрапорта, пасажыраў на ўчастку прыкладна 500 м будзе падвозіць аўтобус, кошт праезду ў якім ужо будзе ўключаны ў чыгуначны білет. Паводле слоў міністра, на сённяшні дзень такі варыянт з'яўляецца найбольш прымальным, паколькі будаўніцтва тунэля з травалатарам запатрабуе значных фінансавых укладанняў.

Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся з тым, што не варта брацца за тую работу, на якой заўтра будзе пастаўлены крыж.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі