Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Снж 2009

Аўстрыйскія дзелавыя колы высока ацанілі захады Беларусі па лібералізацыі эканомікі

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі аўстрыйскіх дзелавых колаў высока ацанілі захады па лібералізацыі эканомікі і ўдасканаленню інвестыцыйнага клімату, якія прымаюцца ўрадам Беларусі. Аб гэтым яны заявілі на сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым у ходзе яго візіту 17-18 снежня ў Аўстрыйскую Рэспубліку, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў МЗС Беларусі.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства правёў перагаворы з федэральным міністрам па еўрапейскіх і міжнародных справах Міхаэлем Шпіндэлегерам і віцэ-канцлерам - федэральным міністрам фінансаў Йозэфам Пролем.

У ходзе сустрэч былі разгледжаны пытанні далейшага развіцця беларуска-аўстрыйскіх двухбаковых адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых сферах, а таксама праблематыка беларуска-еўрапейскіх адносін, уключаючы ўзаемадзеянне ў рамках ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства". Бакамі адзначана ўзаемная зацікаўленасць у пашырэнні канструктыўнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, дасягнуты дамоўленасці аб актывізацыі палітычнага дыялога, пашырэнні кантактаў па лініі галіновых міністэрстваў дзвюх краін, удасканаленні дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін.

Сяргей Мартынаў сустрэўся таксама з прэзідэнтам Палаты эканомікі Аўстрыі Крыстафам Ляйтлем. На сустрэчы абмеркаваны перспектывы нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Аўстрыяй. Аўстрыйскім бокам выказана гатоўнасць да актывізацыі кантактаў паміж Палатай эканомікі Аўстрыі і Беларускай гандлёва-прамысловай палатай, уключаючы правядзенне сумесных мерапрыемстваў па прэзентацыі эканамічнага і інвестыцыйнага патэнцыялу Беларусі і Аўстрыі.

Пытанні інвестыцыйнага і гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння былі абмеркаваны таксама на сустрэчах з кіраўніцтвам банка "Райффайзен" і Аўстрыйскага кантрольнага банка.

Прадстаўнікі аўстрыйскіх дзелавых колаў выказалі зацікаўленасць у актыўным выкарыстанні магчымасцей, якія адкрываюцца для пашырэння прысутнасці на беларускім рынку, у тым ліку маючы на ўвазе перспектыву стварэння Мытнага саюза.

Тавараабарот Беларусі і Аўстрыі па выніках 2008 гада павялічыўся на 23,7 працэнта і склаў $254,4 млн. (беларускі экспарт - $36,9 млн., імпарт - $217,5 млн.). Ва ўмовах фінансава-эканамічнага крызісу ў студзені-кастрычніку 2009 года тавараабарот знізіўся на 30,7 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года і склаў $139,6 млн. Беларускі экспарт скараціўся  на 31,5 працэнта да $22,1 млн., імпарт з Аўстрыі зменшыўся на 30,5 працэнта да $117,5 млн.

За 2008 год у Беларусь прыцягнута $945,6 млн. інвестыцый з Аўстрыі (3-е месца сярод краін - асноўных інвестараў). Па выніках дзевяці месяцаў 2009 года ў эканоміку Беларусі паступіла $700,3 млн. аўстрыйскіх інвестыцый (2-е месца сярод краін - асноўных інвестараў пасля Расіі).

На пачатак 2009 года ў Беларусі было зарэгістравана 18 прадстаўніцтваў аўстрыйскіх кампаній, 69 прадпрыемстваў з удзелам аўстрыйскага капіталу, у тым ліку - 40 СП і 29 ЗП, агульны сфарміраваны статутны капітал якіх склаў $57,8 млн.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі