Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Чэр 2014

Аўстрыйская кампанія Bertsch Energy прапрацоўвае магчымасць рэалізацыі шасці праектаў у Беларусі

3 чэрвеня, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Аўстрыйская кампанія Bertsch Energy прапрацоўвае магчымасць рэалізацыі шасці праектаў у Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі Беларусі са спасылкай на віцэ-прэзідэнта Аўстрыйскага прамысловага саюза, выканаўчага дырэктара холдынга Bertsch Хуберта Берча.

"Цяпер Bertsch Energy прапрацоўвае магчымасць рэалізацыі ў Беларусі шасці буйных праектаў", - сказаў ён і дадаў, што кампанія на беларускім рынку вядзе актыўную работу.

Холдынг Bertsch з пачатку заснавання ў 1925 годзе з'яўляецца сямейным прадпрыемствам. Гэта адзін з сусветных лідараў па вытворчасці кацельнай і энергетычнай тэхнікі. У ліку асноўных напрамкаў дзейнасці кампаніі - выраб кацельных установак на цвёрдым паліве, газатурбінных кацельных установак, катлоў-утылізатараў.

Нядаўна аўстрыйская дэлегацыя на чале з прэзідэнтам Палаты эканомікі Аўстрыі Крыстафам Ляйтлам і паслом Аўстрыі ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Маргот Клесціль-Лёфлер наведала Міністэрства энергетыкі Беларусі. На сустрэчы з першым намеснікам міністра энергетыкі Леанідам Шэнцам бакі абмеркавалі пытанні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. У прыватнасці, былі агучаны планы Беларусі па павышэнні энергаэфектыўнасці і развіцці аднаўляльных крыніц энергіі, у тым ліку шырокага выкарыстання біямасы.

"Вопыт аўстрыйскіх калег можа быць вельмі карысны беларусам", - упэўнены ў Мінэнерга. Як адзначыў у сваю чаргу Крыстаф Ляйтл, Аўстрыя належыць да краін Еўрапейскага саюза, якія зрабілі стаўку на альтэрнатыўныя крыніцы энергіі. "У нашай краіне вялікая колькасць гідраэлектрастанцый, - адзначыў ён. - Акрамя таго, мы актыўна выкарыстоўваем біямасу, сонечную энергію, энергію ветру. Увогуле больш як 30 працэнтаў агульнай энергетычнай патрэбнасці краіны пакрываецца менавіта за кошт альтэрнатыўных крыніц энергіі". Прэзідэнт палаты запэўніў, што за гады работы ў гэтым напрамку і пры выкарыстанні інавацыйных тэхналогій у Аўстрыі набыты бясцэнны вопыт, якім аўстрыйскія спецыялісты гатовы падзяліцца з іншымі краінамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі