Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Май 2014

Аўстрыйскі Strabag AG можа прыняць удзел у будаўніцтве другой кальцавой вакол Мінска

26 мая, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Аўстрыйская кампанія Strabag AG можа прыняць удзел у будаўніцтве бетонных дарог у Беларусі, у тым ліку другой кальцавой дарогі вакол Мінска, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.

Перспектывы супрацоўніцтва з аўстрыйскім канцэрнам абмяркоўваліся на сустрэчы кіраўніка Мінтранса Анатоля Сівака з членам савета дырэктараў Strabag AG Маркусам Калерам.

Міністр адзначыў, што ў апошнія гады беларускія дарожнікі не выконвалі работы па будаўніцтве бетонных дарог, а падрадныя арганізацыі не маюць адпаведнага абсталявання. У сувязі з гэтым не выключаны варыянт прыцягнення замежных кампаній у частцы перадачы тэхналогій або ў якасці субпадрадчыкаў. Прычым галоўнымі фактарамі для беларускага боку з'яўляюцца дастатковы вопыт у гэтай сферы, а таксама прапанаваныя тэхналогіі і кошт, адзначылі ў Мінтрансе.

Што ж датычыцца супрацоўніцтва з аўстрыйскімі калегамі, то Мінтранс бачыць некалькі варыянтаў: канцэсія, падрадная дзейнасць і прыцягненне фінансавых рэсурсаў.

Паводле слоў Маркуса Калера, канцэрн можа прыйсці ў рэспубліку са сваімі новымі тэхналогіямі будаўніцтва бетонных дарог, абсталяваннем, а таксама рэалізаваць праект пад ключ. "Мы бачым вялікі патэнцыял для нашага супрацоўніцтва, - адзначыў член савета дырэктараў Strabag AG. - Мы можам прынесці свае тэхналогіі, вопыт фінансавання еўрапейскімі інстытутамі. Наш удзел у будаўніцтве другой кальцавой вакол Мінска стаў бы ідэальным стартавым праектам", - падкрэсліў Маркус Калер.

Ён таксама праінфармаваў беларускіх калег аб іншых відах дзейнасці канцэрна Strabag AG, у прыватнасці аб будаўніцтве чыгунак і гідратэхнічных збудаванняў. Бакі абмеркавалі магчымае ўзаемадзеянне ў рэалізацыі сумеснага праекта па будаўніцтве чыгунак за межамі рэспублікі. Член савета дырэктараў кампаніі паведаміў, што канцэрн гатовы да супрацоўніцтва з беларускім бокам на ўзроўні стварэння сумесных прадпрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі