У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Май 2010

Аўстрыйскі канцэрн Strabag зацікаўлены ў рэалізацыі ў Беларусі інвестпраектаў у энергетыцы і па будаўніцтву дарог

19 мая, Мінск /Людміла Сац - БЕЛТА/. Аўстрыйскі канцэрн Strabag зацікаўлены ў рэалізацыі ў Беларусі інвестыцыйных праектаў у энергетыцы і па будаўніцтву дарог. Аб гэтым заявіў сёння віцэ-прэзідэнт канцэрна Петэр Крамер на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наш галоўны інтарэс - у напрамку стварэння гідраэлектрастанцый, будаўніцтва другога аўтамабільнага кальца вакол Мінска і, вядома, праектаў па ахове навакольнага асяроддзя", - сказаў Петэр Крамер.

Ён падкрэсліў, што канцэрн ужо амаль два гады працуе ў Беларусі і імкнецца максімальна забяспечваць неабходную якасць праводзімых работ як па аўстрыйскіх, так і па беларускіх стандартах. Петэр Крамер дадаў, што канцэрн з'яўляецца буйнейшым у Еўропе.

Паводле яго слоў, на гэты час аб'ём заказаў у Беларусі ацэньваецца ў 70 млн. еўра. Прадугледжваецца, што на першы этап работ па будаўніцтву другой кальцавой дарогі вакол Мінска спатрэбіцца 100 млн. еўра.

Нягледзячы на тое, што Strabag з'яўляецца будаўнічым канцэрнам, ён можа дапамагчы ў арганізацыі міжнароднага фінансавання заказаных аб'ектаў.

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з прадстаўнікамі канцэрна адзначыў, што Беларусь пайшла на шэраг праектаў з аўстрыйскім канцэрнам і асабліва цікавыя прапановы ў галіне аднаўляльных крыніц энергіі.

Сяргей Сідорскі нагадаў, што сумесна з канцэрнам Strabag у Брэсце ўжо рэалізуецца праект па будаўніцтву завода па перапрацоўцы бытавых адходаў. Ён дадаў, што ёсць шэраг пытанняў, якія ён хацеў бы абмеркаваць па гэтаму праекту. Пры гэтым прэм'ер-міністр звярнуў увагу на тое, што беларускі бок зацікаўлены максімальна лакалізаваць любы інвестыцыйны праект за кошт беларускіх прадпрыемстваў.

У сваю чаргу Петэр Крамер запэўніў прэм'ер-міністра Беларусі: "Мы маем практыку сумеснай работы з беларускімі фірмамі і стараемся іх максімальна падключыць з мэтай будаўніцтва гэтых аб'ектаў "пад ключ".-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску