Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Nov 2014

Ангола зацікаўлена ў пастаўках грузавой і сельскагаспадарчай тэхнікі з Беларусі

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ангола зацікаўлена ў наладжванні паставак грузавой і сельскагаспадарчай тэхнікі з Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС па выніках рабочай паездкі ў Анголу пасла Беларусі ў ПАР і Анголе па сумяшчальніцтве Андрэя Молчана.

Пасол Беларусі быў прыняты дзяржаўным міністрам у офісе прэзідэнта Анголы Мануэлем Віейра (Капеліпа), які курыруе пытанні эканамічнага развіцця, бяспекі і абароны. "Прадстаўнік ангольскага ўрада выказаў глыбокую зацікаўленасць у далейшым развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю па такіх напрамках, як наладжванне паставак беларускай грузавой і сельскагаспадарчай тэхнікі, удзел Беларусі ў рэалізацыі буйных інфраструктурных праектаў, паглыбленне ўзаемадзеяння ў абароннай сферы", - адзначылі ў прэс-службе.

Андрэй Молчан правёў сустрэчу з міністрам замежных зносін Анголы Жоржам Рэбелу Шыкоці. "Бакі падкрэслілі неабходнасць актывізацыі палітычных кантактаў і гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі, а таксама паскоранага фарміравання дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін. Канкрэтныя крокі па інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва па названых напрамках былі абмеркаваны Андрэем Молчанам з дырэктарам дырэкцыі па супрацоўніцтве з краінамі Еўропы МЗС Анголы", - праінфармавалі ў МЗС.

Акрамя таго, Андрэй Молчан правёў сустрэчу з паслом Расіі ў Анголе Дзмітрыем Лобачам, бакі ўзгаднілі сумесны алгарытм дзеянняў па развіцці гандлёва-эканамічных інтарэсаў дзвюх краін у Анголе. Адбыліся сустрэчы беларускага дыпламата з кіраўніцтвам мясцовых кампаній, у прыватнасці "RosTang", "Vilociti" і іншых, зацікаўленых у закупках для рынку Анголы беларускай складанатэхнічнай прадукцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі