Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Кст 2014

Аналітыкі ЕАБР адзначаюць устойлівасць пазітыўных тэндэнцый у беларускай эканоміцы

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі аднаўленне эканамічнага росту да пазітыўных узроўняў пасля спаду першыя месяцы года набыло ўстойлівы характар. Аб гэтым гаворыцца ў чарговым "Макраманіторы СНД", апублікаваным Аналітычным упраўленнем Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР), паведамляе БЕЛТА.

У Беларусі па выніках другога квартала эканамічная актыўнасць прадоўжыла ўмеранае аднаўленне, што намецілася ў пачатку вясны. Вынікам гэтага стала павышэнне паказчыка росту ВУП да таго ж перыяду мінулага года да 1,2 працэнта па выніках першага паўгоддзя з 0,5 працэнта ў першым квартале, адзначаюць аналітыкі ЕАБР.

Па выніках другога квартала рост ВУП у Расіі да таго ж перыяду 2013 года склаў 0,8 працэнта. Ключавы ўклад унеслі апрацоўчыя галіны, якія прадэманстравалі рост на 2,8 працэнта. Развіццё знешнепалітычнай сітуацыі будзе аказваць вызначальны ўплыў на дынаміку інвестыцый у расійскую эканоміку ў другім паўгоддзі гэтага года і ў большай ступені ў 2015 годзе, лічаць аналітыкі ЕАБР. У Казахстане прырост ВУП у другім квартале паскорыўся да 4 працэнтаў у гадавым выражэнні. У даследаванні адзначаецца, што да канца 2014 года краіна можа пазбегнуць дадатковага запаволення эканамічнай актыўнасці, але рост ВУП застанецца ніжэйшы, чым у 2013 годзе. Згодна з прагнозам ЕАБР, у 2014 годзе ён складзе 4,2 працэнта і 4,9 працэнта ў 2015 годзе. У Арменіі прырост ВУП у другім квартале запаволіўся да 2,3 працэнта ў гадавым выражэнні. Разам з тым палепшыўся стан дзяржфінансаў, і дзяржбюджэт склаўся з прафіцытам 3 працэнты ВУП.

Аналітыкі ЕАБР адзначаюць запаволенне эканамічнага росту ў краінах СНД у цэлым на фоне палітычнага крызісу, справакаванага падзеямі вакол Украіны. На думку экспертаў банка, спад ВУП у гэтай краіне па выніках 2014 года можа быць на ўзроўні 5-10 працэнтаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі