Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Ліс 2013

"Амкадор" плануе стварыць у Азербайджане сумесную вытворчасць

21 лістапада, Баку /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. "Амкадор" плануе стварыць у Азербайджане сумесную вытворчасць па выпуску спецтэхнікі. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам старшыня савета дырэктараў ААТ "Амкадор" Аляксандр Шакуцін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Шакуцін ахарактарызаваў рынак Азербайджана як вельмі ёмісты, паколькі ў краіне рэалізуюцца буйныя інвестпраекты. "Таму спецыяльныя машыны, якія мы выпускаем, неабходныя для рынку Азербайджана. Мы вельмі цесна працуем, у нас ёсць тут дылер, і толькі ў апошняе паўгоддзе мы выйгралі кантракт на пастаўку ста машын у Азербайджан", - расказаў старшыня савета дырэктараў ААТ "Амкадор".

"Цяпер мы хацелі б перайсці на зусім новы ўзровень. Мы са сваім партнёрам вызначылі, што ў бліжэйшы час створым сумеснае прадпрыемства і адразу ж пачнём будаваць тэхнічны цэнтр па дыстрыбуцыі нашых машын на рынкі Азербайджана. На другім этапе пачынаем будаваць завод па вытворчасці спецыяльных машын у Азербайджане", - заявіў Аляксандр Шакуцін.

Паводле яго слоў, завод размесціцца побач з Баку і будзе ўзведзены прыкладна за паўтара года. "Гэта даволі хуткі праект, але ён будзе поўнасцю адпавядаць усім сусветным патрабаванням", - дадаў старшыня савета дырэктараў ААТ "Амкадор".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі