Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Oct 2011

Амаль Br380 млрд. інвестыцый прыцягнута на будаўніцтва лагістычных цэнтраў у Беларусі

4 кастрычніка, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. У Беларусь на будаўніцтва лагістычных цэнтраў прыцягнута амаль Br380 млрд. інвестыцый. Аб гэтым паведаміў сёння на пятым Дні нямецкай эканомікі ў Беларусі намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У рэспубліцы праграмай развіцця лагістычнай сістэмы на перыяд да 2015 года вызначана каля 50 пляцовак для будаўніцтва лагістычных цэнтраў. Цяпер у стадыі будаўніцтва знаходзіцца 41 такі цэнтр. Пры гэтым 25 праектаў рэалізуюцца па праграме, а 16 - гэта дадатковыя праекты па інвестыцыйных дагаворах.

Найбольшая колькасць лагістычных цэнтраў (22) будуецца ў Мінскай вобласці ў сувязі з перасячэннем тут двух транспартных калідораў. У Брэсцкай вобласці будуецца 7 лагістычных цэнтраў, у Віцебскай - 4, у Гомельскай - 2, Гродзенскай - 4, Магілёўскай вобласці - 2.

РУП "Белмытнясэрвіс" рэалізуе 7 праектаў па стварэнню лагістычных цэнтраў у Беларусі больш як на $120,5 млн. Два праекты рэалізаваны - у Брэсце і Мінску. "Пры гэтым работа гатовых цэнтраў паказвае, што тэрміны іх акупнасці будуць скарачацца з плануемых раней 8 гадоў да 5-6 гадоў", - сказаў Андрэй Тур.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі