Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Жнв 2014

Амаль 25 прадпрыемстваў прадставяць Беларусь на выстаўцы-кірмашы "Аграрусь-2014" у Санкт-Пецярбургу

22 жніўня, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Амаль 25 беларускіх прадпрыемстваў прымуць удзел у міжнароднай аграпрамысловай выстаўцы-кірмашы "Аграрусь-2014", якая пройдзе ў Санкт-Пецярбургу з 23 па 31 жніўня. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў.

"У гэтым годзе на выстаўцы-кірмашы Беларусь будзе прадстаўлена даволі шырока - удзел у форуме прымуць амаль 25 прадпрыемстваў з усіх абласцей рэспублікі. Гэта вытворцы мяса-малочнай і агародніннай прадукцыі, хлебапякарныя прадпрыемствы, у ліку якіх ААТ "Пінскі мясакамбінат", ААТ "Верхнядзвінскі масласырзавод", ААТ "Аршанскі мясакансервавы камбінат", ААТ "Птушкафабрыка "Рассвет", ААТ "Гроднахлебпрам", ААТ "Агракамбінат "Ждановічы", ААТ "Бабуліна крынка" і іншыя", - расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення. Агульная плошча беларускага стэнда складзе больш за 300 кв.м у павільёне і на адкрытай пляцоўцы.

Як адзначыў Аляксей Багданаў, удзел беларускіх прадпрыемстваў у міжнароднай выстаўцы-кірмашы - адна з дадатковых магчымасцей устанаўлення кантактаў з расійскімі і замежнымі спажыўцамі прадуктаў харчавання, што вырабляюцца ў Беларусі, а таксама выдатная пляцоўка для прасоўвання мяса-малочнай і іншай прадукцыі на расійскі рынак. "Чакаецца, што прэзентацыі беларускіх прадпрыемстваў, дэгустацыі, а таксама ўстаноўленыя кантакты будуць садзейнічаць павелічэнню аб'ёмаў паставак айчыннай сельскагаспадарчай прадукцыі ў Санкт-Пецярбург і рэгіён у цэлым", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення.

У гэтым годзе беларускую дэлегацыю на выстаўцы будзе прадстаўляць першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч. Ён прыме ўдзел у адкрыцці "Аграрусі-2014", а таксама ў шэрагу афіцыйных мерапрыемстваў. У прыватнасці, плануецца яго сустрэча са статс-сакратаром - намеснікам міністра сельскай гаспадаркі Расіі Аляксандрам Петрыкавым. Чакаецца таксама, што Леанід Марыніч абмяркуе стан і перспектывы супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі і харчавання з віцэ-губернатарам Санкт-Пецярбурга Міхаілам Макрацовым і віцэ-губернатарам Ленінградскай вобласці Сяргеем Яхнюком.

Міжнародная аграпрамысловая выстаўка-кірмаш "Аграрусь" - буйнейшая выставачная пляцоўка Расіі для дэманстрацыі дасягненняў і абмену вопытам суб'ектаў гаспадарання аграпрамысловага комплексу Расіі і замежных краін. У 2013 годзе ў час выстаўкі сваю прадукцыю прадставілі амаль 1,4 тыс. вытворчых кампаній, фермерскіх гаспадарак і прыватных прадпрымальнікаў з 17 краін свету. Агульная плошча выстаўкі-кірмашу склала амаль 56 тыс. кв.м, а на працягу ўсіх дзён работы (з 26 жніўня па 1 верасня) яе наведалі больш за 116 тыс. чалавек, у тым ліку больш як 14 тыс. спецыялістаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі