У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Ліс 2010

А.Лукашэнка разглядае варыянт стварэння СП з канцэрнам Strabag у сферы перапрацоўкі адходаў

30 лістапада, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разглядае варыянт стварэння ў Беларусі сумеснага прадпрыемства з аўстрыйскім канцэрнам Strabag па будаўніцтву прадпрыемстваў па перапрацоўцы адходаў і абсталявання да іх. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па пытаннях супрацоўніцтва з аўстрыйскім канцэрнам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, калі такі праект будзе рэалізаваны, то гэта дасць магчымасць гаварыць аб рабоце не толькі ў нашай краіне, але і на прасторы СНД.

Кампанія Strabag ужо рэалізуе ў Брэсце праект па будаўніцтву прадпрыемства па перапрацоўцы адходаў. "Мы прынялі рашэнне не толькі пабудаваць гэты аб'ект, але і зрабіць яго пілотным праектам, каб на яго базе адпрацаваць сістэму перапрацоўкі смецця ў маштабе ўсёй краіны", - сказаў Прэзідэнт. Ён падкрэсліў, што гэта праблема мае для Беларусі не толькі экалагічнае, але і эканамічнае значэнне.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у пілотны праект было закладзена рашэнне адразу некалькіх важных задач. У першую чаргу - гэта зняцце з дапамогай сучасных тэхналагічных вытворчасцей існуючых экалагічных праблем. "Рацыянальная ўтылізацыя адходаў дасць магчымасць нам прыбраць гарады ад смецця і ахоўваць навакольнае асяроддзе, уключаць у абарот другасную сыравіну", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, будзе ўкараняцца перадавы сусветны вопыт і адпаведныя тэхналогіі для атрымання альтэрнатыўных крыніц энергіі. У прыватнасці, біягазу, які будзе выкарыстаны для выпрацоўкі электрычнасці.

І нарэшце, самае важнае, на думку Прэзідэнта, гэта імкненне ўключыць беларускія прадпрыемствы ў распрацоўку і стварэнне абсталявання для такіх заводаў, а таксама выкарыстоўваць айчынныя будаўнічыя матэрыялы пры ўзвядзенні аналагічных прадпрыемстваў.

Звяртаючыся да прадстаўнікоў аўстрыйскага канцэрна, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Аўстрыя блізкая Беларусі не толькі як актыўны інвестар і дзелавы партнёр, але і як дзяржава, падобная па памерах тэрыторыі, колькасці насельніцтва, міралюбнасці і адкрытасці знешняй палітыкі. "Асабліва нам імпануе сацыяльна-эканамічная мадэль развіцця вашай краіны", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Мэтай нарады Прэзідэнт абазначыў аналіз сітуацыі як на брэсцкім заводзе, так і перспектыў тыражавання гэтага пілотнага праекта. Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ў Беларусі вядомы шматпрофільнасць і шырокі дыяпазон дзейнасці аўстрыйскай кампаніі. Яе спецыялісты прапануюць сумесныя праграмы ў галінах прамысловага і дарожнага будаўніцтва, ва ўзвядзенні ачышчальных збудаванняў, аб'ектаў аднаўляльнай энергетыкі і іншых.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску