Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Жнв 2010

А.Лукашэнка адзначае неабходнасць арыентавацца на заключэнне доўгатэрміновых кантрактаў у гандлі сельгаспрадукцыяй

30 жніўня, Мазырскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае неабходнасць арыентавацца на заключэнне доўгатэрміновых кантрактаў у гандлі сельгаспрадукцыяй. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, у ходзе рабочай паездкі на Гомельшчыну ў тым, што датычыцца сельскай гаспадаркі, яго перш за ўсё цікавяць два пытанні: кукуруза і бульба. У прыватнасці, ён адзначыў, што ў гэтым годзе складваецца выключна высокая рэнтабельнасць бульбы - да 100 працэнтаў. "Нават нафтаперапрацоўка не дае такую рэнтабельнасць", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы пра кукурузу, Прэзідэнт нагадаў, што ў свой час быў узяты курс на пашырэнне пасеваў гэтай культуры, і, як паказала практыка, гэта рашэнне не стала памылкай. Так, калі ў 2005 годзе ў рэспубліцы засявалася кукурузай каля 480 тыс. га, то апошнія гады гэтая лічба ўзрасла прыкладна да 800 тыс.га.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што неабходна арыентавацца на поўны цыкл вытворчасці як па бульбе, так і па кукурузе, поўнасцю забяспечваючы сябе насеннем уласнай вытворчасці.

Прэзідэнт адзначыў, што сітуацыя на сусветным рынку сельгаспрадукцыі будзе толькі ўскладняецца, у тым ліку па прычыне хуткага росту насельніцтва ў свеце. Менавіта таму "сельскай гаспадарцы трэба ўдзяліць дастаткова увагі і дакладна вызначыць, чым мы будзем займацца", падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. У той жа час ён адзначыў неабходнасць скарыстацца сітуацыяй на рынку і арыентавацца на заключэнне доўгатэрміновых кантрактаў з замежнымі партнёрамі на пастаўкі беларускай сельгаспрадукцыі. "Мы павінны ведаць канкрэтных пакупнікоў нашых тавараў і мець з імі дамоўленасці", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

Асаблівую ўвагу ён таксама звярнуў на стан сховішчаў для сельгаспрадукцыі. "Няма чаго вырабляць, калі не можам захоўваць", - падкрэсліў беларускі лідар, запатрабаваўшы надаць максімальную ўвагу таму, як захаваць ураджай, пачынаючы ад сіласу і заканчваючы агароднінай і садавіной.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка чарговы раз звярнуў увагу на тое, што ў насельніцтва неабходна купіць усю сельгаспрадукцыю, якую людзі пажадаюць прадаць, заплаціўшы справядлівую цану.

Гаворачы аб тэндэнцыях на сусветным рынку сельгаспрадукцыі, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў наступным годзе сітуацыя будзе аналагічная. "Трэба планаваць так пасяўныя плошчы, каб і на будучы год мы маглі мець добрую капейку", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі