Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Mar 2013

Аляксандр Лукашэнка запрашае інданезійскі бізнес да інвесціравання ў Беларусь

19 сакавіка, Джакарта /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запрашае інданезійскі бізнес да інвесціравання ў Беларусь. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Інданезіі Сусіла Бамбангам Юдаёнам у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дадатковыя перавагі да прыходу інданезійскага бізнесу ў Беларусь стварае ўдзел краіны ў Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстана і Расіі, дзе ў трох дзяржаў няма мытных граніц і тарыфаў.

"У нашай краіне для інвестараў спрыяльныя і прывабныя ўмовы для вядзення бізнесу, абсалютная абарона прыватнай уласнасці і дакладная заканадаўчая база. Ствараючы ў Беларусі вытворчасці, ёсць магчымасць выходзіць на вялікі рынак з насельніцтвам 170 млн. чалавек", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу на тое, што беспрэцэдэнтныя льготы ў краіне прадастаўляюцца інвестарам, якія гатовы размясціць высокатэхналагічныя прадпрыемствы ў індустрыяльным парку, стварэнне якога пачалося на тэрыторыі Беларусі сумесна з партнёрамі з Кітая.

"Наогул, у нас няма ніякіх перашкод для рэалізацыі самых амбіцыйных сумесных праектаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі