Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Ліс 2013

Аляксандр Лукашэнка запрашае азербайджанскі бізнес больш актыўна інвесціраваць у Беларусь

21 лістапада, Баку /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запрашае азербайджанскі бізнес больш актыўна інвесціраваць у Беларусь. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў журналістам па выніках афіцыйных перагавораў з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асаблівасць гэтага візіту ў тым, што мы знайшлі новыя напрамкі супрацоўніцтва. Мы атрымалі сёння падтрымку і ад Прэзідэнта Азербайджана ў плане больш шырокага інвесціравання ў праекты, якія могуць цікавіць азербайджанскую дзяржаву, і ад бізнесменаў на беларускай тэрыторыі. Мы гатовы і чакаем вас з прапановамі", - заявіў Прэзідэнт Беларусі.

У якасці перспектыўных для азербайджанскіх інвестыцый сфер Аляксандр Лукашэнка назваў нафтахімію, сельскую гаспадарку, хімічную вытворчасць, фармацэўтыку.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь можа аказаць садзейнічанне Азербайджану ў развіцці фармацэўтычнай прамысловасці. "Перад намі таксама калісьці стаяла такая задача, яна і цяпер не здымаецца, - забяспечыць фармацэўтычную незалежнасць. Ільхам Гейдаравіч сёння пацвердзіў, што гатовы падтрымаць праект будаўніцтва тут вытворчасці медыцынскіх прэпаратаў. Мы гатовы прапанаваць свае тэхналогіі і таксама прайсці гэты шлях, пачынаючы ад расфасоўкі, заканчваючы вытворчасцю лекавых прэпаратаў, якія, зразумела, будзем прадаваць і ў трэціх краінах, выкарыстоўваючы аўтарытэт і ўплыў Прэзідэнта Азербайджана", - сказаў беларускі лідар. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь і Азербайджан таксама дамовіліся і далей развіваць кааперацыйныя сувязі ў прамысловасці. "Мы прайшлі ад зборкі да сумесных прадпрыемстваў і сёння ўжо вырабляем тысячы адзінак тэхнікі", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ставіцца задача сумесна выходзіць з вырабляемай у Азербайджане прадукцыяй на рынкі трэціх краін.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што развіццё супрацоўніцтва па многіх напрамках было б немагчыма, калі б бакі не ўдзялялі вялікую ўвагу пытанням адукацыі. У гэтым плане кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі цяпер атрымліваюць адукацыю прыкладна паўтары сотні Азербайджанскіх студэнтаў. "Гэтыя спецыялісты кожны год уліваюцца ў народную гаспадарку Азербайджана і прыносяць значны вынік. Без гэтага не можа быць нармальнага супрацоўніцтва", - заўважыў беларускі лідар.

Прэзідэнт Беларусі таксама адзначыў, што краіны паспяхова супрацоўнічаюць у культурнай і гуманітарнай сферах. Так, гэтымі днямі ў Мінску адбудзецца прэм'ера балета Кара Караева "Сем прыгажунь".

"Хачу яшчэ раз пацвердзіць, што закрытых тэм у супрацоўніцтве паміж нашымі дзяржавамі няма, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Мы ні ад каго не скрываем, што мы супрацоўнічаем, пачынаючы ад вытворчасці прадуктаў харчавання да пытанняў, якія цікавяць міністэрствы абароны. Мы гэта ні ад каго не скрываем і скрываць не будзем".

"У нас вельмі даверныя адносіны з Прэзідэнтам Азербайджана, і я ўпэўнены, што такія адносіны будуць паміж нашымі дзяржавамі. Мы стварылі аснову гэтых адносін, і таму перад намі стаіць адна задача: дынаміка, дынаміка і толькі наперад. Мы да гэтага гатовы. Бачу, што і нашы калегі з азербайджанскага боку таксама да гэтага гатовы", - дадаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі