Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Кст 2013

Аляксандр Лукашэнка прапануе распрацаваць дадатковыя механізмы па нарошчванню эканамічнага ўзаемадзеяння ў СНД

25 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе распрацаваць дадатковыя механізмы па нарошчванню эканамічнага ўзаемадзеяння на прасторы СНД. Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў рамках старшынства Беларусь накіравала свае намаганні на вырашэнне задач, якія адпавядаюць дэвізу "Інтэграцыя на карысць чалавека". Паводле яго слоў, зыходзячы з гэтага, беларускім бокам паспяхова рэалізаваны шэраг мерапрыемстваў і ініцыятыў у сферах бяспекі, экалогіі, зялёных тэхналогій, пашырэння міжрэгіянальнага і прыгранічнага супрацоўніцтва, дыялогу культур. Чырвонай ніткай таксама прайшла тэма эканамічнага партнёрства.

Кіраўнік беларускай дзяржавы звярнуў увагу на тое, што ў гэтым годзе пачаліся актыўныя перагаворы па праекту дагавора аб зоне свабоднага гандлю паслугамі. Канкрэтным зместам напаўняецца Міждзяржаўная праграма інавацыйнага супрацоўніцтва.

Прэзідэнт Беларусі нагадаў, што на ўчарашнім пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета кіраўнікі дзяржаў пацвердзілі, што дзверы новых аб'яднанняў адкрыты для ўсіх. "Таму настаў час нам разам падумаць аб дадатковых механізмах па нарошчванню эканамічнага ўзаемадзеяння ў рамках СНД, - сказаў беларускі лідар. - Улічваючы актывізацыю інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы, лічу, што наша Садружнасць як старэйшае інтэграцыйнае аб'яднанне не павінна адставаць у гэтай справе".

Аляксандр Лукашэнка назваў асноўныя напрамкі, на якіх, на яго думку, дзяржавам неабходна істотна ўзмацніць сваю работу.

Старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў паведаміў удзельнікам пасяджэння аб парадку дня і рэгламенце работы. Ён адзначыў, што на разгляд кіраўнікоў дзяржаў вынесена 14 пытанняў, сярод якіх праект рашэння аб аб'яўленні 2015 года ў СНД Годам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў, аб адзіных юбілейных узнагародах у сувязі з 70-й гадавінай Перамогі, а таксама тэма старшынства ў СНД, дата і месца правядзення чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці. Сяргей Лебедзеў падкрэсліў, што ўсе дакументы, прадстаўленыя ўдзельнікам пасяджэння, прайшлі неабходную экспертную прапрацоўку, існаваўшыя заўвагі і прапановы ўзгоднены.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі