Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Ліс 2013

Аляксандр Лукашэнка патрабуе ў поўным аб'ёме выканаць праграму па развіццю лагістычнай сістэмы Беларусі да 2015 года

15 лістапада, Мінскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання сёння транспартна-лагістычнага цэнтра "Мінск-Белмытнясэрвіс-2" у Мінскім раёне запатрабаваў у поўным аб'ёме выканаць праграму па развіццю лагістычнай сістэмы Беларусі на перыяд да 2015 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прынялі праграму, абазначылі ў ёй колькасць аб'ектаў, якія павінны пабудаваць. Але гэта праграма не рэалізавана, ёсць адставанні, - канстатаваў кіраўнік дзяржавы. - Павінен сказаць, што будзе тое, што з дрэваапрацоўкай. Я вам не дарую. Гэта шалёныя грошы. Не хочам узяць добрыя грошы - за гэта прабачэння не будзе нікому".

"Калі мы прымалі гэту праграму, не ўсё ведалі, не было вопыту. Але цяпер уцягнуліся, убачылі, што нам трэба. Цяпер трэба неадкладна да канца года адкарэкціраваць праграму і дапоўніць яе, калі трэба, - сказаў беларускі лідар. - Калі не трэба, вызначце, хто будзе адказваць за гэта, што нам трэба, у якія тэрміны, - і неадкладна прыцягнуць інвестараў. Не - значыць, самі будзем рабіць. Гэта невялікія грошы, а акупнасць цудоўная. Нам трэба ўзяць гэтыя грошы, якія сёння ідуць праз Беларусь у іншыя краіны".

Аб рэалізацыі праграмы і іншых планаў па развіццю лагістычнай сістэмы Беларусі Прэзідэнту далажыў віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч. У адпаведнасці з праграмай, у рэспубліцы вызначана 36 участкаў, на базе якіх будуць арганізаваны лагістычныя цэнтры. Нешта ўжо зроблена, нешта знаходзіцца на стадыі рэалізацыі, а па асобных праектах пакуль не ўдаецца знайсці інвестара. Разам з тым віцэ-прэм'ер запэўніў, што рэалізацыя ўсёй праграмы будзе забяспечана.

Гендырэктар РУП "Белмытнясэрвіс" Юрый Кароль адзначыў, што інвестары павінны за сабой прыводзіць і таварапаток, і спецыялістаў, паколькі ў лагістыцы менавіта чалавечы патэнцыял з'яўляецца асноўным капіталам.

Размова таксама зайшла аб магчымасцях удзелу прыватнага бізнесу ў будаўніцтве лагістычных цэнтраў, і прыклады такога супрацоўніцтва ўжо ёсць. Аднак ніводны з гэтых аб'ектаў не адпавядае самаму высокаму патрэбнаму ўзроўню, а таму вельмі важна захаваць долю і ўплыў дзяржаўных арганізацый у гэтым сектары. "Ніякія прыватнікі ініцыятыўным чынам не заменяць гэта, калі мы не зробім", - адзначыў Прэзідэнт.

Транспартна-лагістычны цэнтр, які наведаў кіраўнік дзяржавы, належыць да самага высокага класа А. Як адзначыў Юрый Кароль, па колькасці такіх цэнтраў Беларусь пакуль адстае ад іншых краін, і неабходна прадаўжаць будаўніцтва такіх аб'ектаў. "Мы ўжо адчуваем на сабе жорсткую канкурэнцыю, - сказаў ён. - Трэба дэмпінгаваць з цэнамі, павышаць якасць паслуг, укараняць ІТ-тэхналогіі, выходзіць больш агрэсіўна на знешнія рынкі, рэгістраваць прадстаўніцтвы сваіх прадпрыемстваў за мяжой, выходзіць непасрэдна на спажыўца і перацягваць не толькі тавар, але і фінансавыя патокі".

Паводле слоў гендырэктара, у лагістыцы неабходна наблізіць заканадаўства да еўрапейскіх стандартаў. Гэта датычыцца як падатковага заканадаўства, так і бухгалтарскага ўліку, банкаўскай сферы і шэрага іншых бюракратычных працэдур. У гэтым плане Аляксандр Лукашэнка адрасаваў папрок КДК і ўраду, што адпаведныя меры да гэтага часу не прыняты.

Старшыня КДК Аляксандр Якабсон звярнуў увагу, што работу па развіццю лагістычнай сістэмы Беларусі неабходна, вобразна кажучы, прывесці да адной роўніцы, паколькі існуе некалькі розных праграм і праектаў, якія не спалучаюцца паміж сабой. "Ужо даходзіць да таго, што агароднінную базу называюць лагістычным цэнтрам", - адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў да канца года ўнесці неабходныя карэкціроўкі, удасканаліўшы, дзе гэта неабходна, заканадаўства і падзаконныя акты, каб у поўнай меры забяспечыць рэалізацыю намечаных планаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі