Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Apr 2014

Аляксандр Лукашэнка лічыць беларускае піва больш якасным і натуральным у параўнанні з імпартным

10 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларускае піва з'яўляецца больш якасным і натуральным у параўнанні з імпартным. Такую думку выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе аб стане і перспектывах развіцця піваварнай галіны Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я хацеў бы пачуць ад вас, чыё піва мы сёння п'ём. Вы п'яце - не я, - сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады. - Мяне гэта насцярожвае: вы што, імпартнае піва лічаце лепшым за наша і думаеце далей труціць беларускі народ?".

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, па заявах дасведчаных спецыялістаў і людзей, якія ўжываюць піва, імпартная прадукцыя змяшчае разнастайныя смакавыя дабаўкі і кансерванты. "Беларускае піва - натуральнае", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

У пацвярджэнне Прэзідэнт расказаў, што можна правесці просты эксперымент, каб асабіста ў гэтым упэўніцца: "Калі ідзяце ў лазню, вазьміце імпартнае піва і айчыннае - як у нас было прынята пырснуць на камяні - і панюхайце, чым гэта ўсё пахне. Беларускае піва - гэта пах хлеба. Гэта ўсё жывое і натуральнае".

Прэзідэнт таксама выказаў думку, што ў пытанні якасці няма прамой узаемазалежнасці з мадэрнізацыяй і выкарыстаннем высокатэхналагічнага абсталявання. "Іншы раз на звычайных самагонных апаратах робяць такое пітво, што побач не стаялі ніякая гарэлка або піва. Гэта не мой вывад. Я таксама невялікі спецыяліст у самагоне, віскі, кан'яках і іншым. Але так гавораць людзі. Яны наадварот трымаюцца за гэты стары кацялок", - адзначыў беларускі лідар.

Прэзідэнт у сувязі з гэтым расказаў, што нядаўна глядзеў тэлеперадачу аб падарожжы аднаго з журналістаў па Германіі, дзе ў тым ліку расказвалася аб вытворчасці нямецкага шнапсу па традыцыйнай тэхналогіі. "Паказваюць гэты апарат - ён такі старадаўні. А журналісты п'юць і аблізваюцца - шнапс самы лепшы. Дык чаму гэты чалавек, які вырабляе шнапс, не змяняе абсталяванне на суперсучаснае?" - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

"Я не гавару, што мадэрнізацыя не патрэбна, але не трэба, пабываўшы на Захадзе, убачыўшы нешта бліскучае, туды бегчы. Але мы пабеглі", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі