Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Nov 2014

Агенцтва Fitch пацвердзіла рэйтынг Банка развіцця Беларусі са стабільным прагнозам

 26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агенцтва Fitch Ratings пацвердзіла доўгатэрміновы рэйтынг дэфолту эмітэнта ў замежнай валюце для ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" (БРРБ) на ўзроўні В- са стабільным прагнозам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры Банка развіцця.

Пацвярджэнне рэйтынгу адлюстроўвае меркаванне агенцтва аб магчымасці падтрымкі банка з боку асноўнага акцыянера - беларускага ўрада, у выпадку калі такая падтрымка спатрэбіцца, растлумачылі ў прэс-цэнтры.

Аналітыкі таксама адзначылі сістэмную значнасць Банка развіцця і яго ключавую ролю ў крэдытаванні дзяржаўных праграм. Дадатковую падтрымку рэйтынгу аказалі высокія паказчыкі ліквіднасці ў нацыянальнай валюце і значны запас капіталу, які мае банк.

Банк развіцця - спецыялізаваны фінансавы інстытут, створаны ў адпаведнасці з указам ад 21 чэрвеня 2011 года нумар 261. Заснавальнікамі банка выступілі Савет Міністраў і Нацбанк. Галоўная мэта БРРБ - развіццё сістэмы фінансавання дзяржаўных праграм і рэалізацыя сацыяльна значных інвестыцыйных праектаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі