Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Жнв 2012

Аб'ём замежных інвестыцый у эканоміку Гродзенскай вобласці ў I паўгоддзі павялічыўся ў 3,9 раза

20 жніўня, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. У студзені-чэрвені 2012 года ў рэальны сектар эканомікі Гродзенскай вобласці (акрамя банкаў) замежныя інвестары ўклалі $217 млн., што ў 3,9 раза больш, чым за першае паўгоддзе мінулага года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў камітэце эканомікі Гродзенскага аблвыканкама.

Больш за ўсё інвестыцый паступіла ад суб'ектаў гаспадарання Кіпра (22,4 працэнта), Злучанага Каралеўства (21,9 працэнта), Індыі (16,8 працэнта), Нідэрландаў (16,7 працэнта), Літвы (4,9 працэнта), Польшчы і Фінляндыі (па 4,6 працэнта).

Больш за 93 працэнты прыцягнутых інвестыцый паступіла ў арганізацыі прамысловасці. Акрамя таго, замежныя грамадзяне ўкладвалі сродкі ў сферы гандлю, транспарту, рамонту аўтамабіляў, вытворчасць бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання, сельскую гаспадарку, у аперацыі з нерухомай маёмасцю, арэнды і прадастаўлення паслуг спажыўцам.

Найбольшыя сумы замежных інвестыцый у першым паўгоддзі паступілі ў арганізацыі Смаргонскага раёна (59 працэнтаў). На гродзенскія арганізацыі прыпадала 28,8 працэнта паступіўшых сродкаў, Лідскага раёна - 7,6 працэнта.

Валавое паступленне прамых замежных інвестыцый склала 43,8 працэнта ад усіх паступіўшых замежных інвестыцый. У параўнанні з першым паўгоддзем 2011 года іх паступленне павялічылася ў 1,9 раза.

Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары (работы, паслугі)) за студзень-ліпень бягучага года склалі $72,2 млн. пры прагнозе на 2012 год $129 млн.

Арганізацыі вобласці (акрамя банкаў) за шэсць месяцаў бягучага года накіравалі за мяжу $46,7 млн. інвестыцый, што на трэць больш, чым у студзені-чэрвені 2011 года. На долю прамых інвестыцый прыпадала 70,8 працэнта, што на 5,3 працэнта менш. Асноўнай формай накіравання прамых інвестыцый былі даўгавыя інструменты. У іх складзе на запазычанасць за тавары, работы, паслугі прыпадала $33,1 млн. Больш за ўсё інвестыцый ад суб'ектаў гаспадарання Гродзенскай вобласці накіравана ў Расію (51,5 працэнта), Украіну (21,4 працэнта), Казахстан (11,8 працэнта).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі