Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Mar 2013

ААЭ маюць для Беларусі інтарэс у якасці інвестара

28 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, валодаючы значнымі свабоднымі фінансавымі рэсурсамі, маюць для Беларусі інтарэс ў якасці інвестара. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Валянцін Рыбакоў адзначыў, што Беларусь можа прапанаваць ААЭ прывабныя праекты ў галіне інфраструктуры, сельскай гаспадаркі, прамысловасці, нерухомай маёмасці і іншых сферах.

Ён падкрэсліў, што двухбаковае супрацоўніцтва прыносіць ужо рэальныя вынікі ў плане прыцягнення фінансавых рэсурсаў з ААЭ ў эканоміку Беларусі. Так, у 2012 годзе з ААЭ паступіла інвестыцый на суму $22,6 млн., што ў 3,6 раза больш, чым у 2011 годзе, у тым ліку прамых - $1,7 млн. Прадстаўнікі ААЭ былі актыўнымі ўдзельнікамі 7-га Беларускага інвестыцыйнага форуму ў лістападзе 2012 года - тады Мінск наведалі пяць дэлегацый, якія прадстаўлялі буйныя эмірацкія холдынгі, а таксама ГПП Абу-Дабі і Міністэрства эканомікі ААЭ.

У мінулым годзе бакі пачалі прапрацоўку маштабнага пілотнага праекта ў сферы нерухомай маёмасці ў Мінску з адным з буйнейшых эмірацкіх холдынгаў "Аль Хабтур". "Уладальнік холдынга Халаф аль-Хабтур наведваў Беларусь у кастрычніку 2012 года, сустракаўся з прэм'ер-міністрам Беларусі, і ў яго склалася вельмі добрае ўражанне аб нашай краіне, у тым ліку як аб перспектыўным месцы для ўкладання інвестыцый", - сказаў намеснік міністра замежных спраў.

Валянцін Рыбакоў звярнуў увагу, што вядзецца работа і з іншымі патэнцыяльнымі інвестарамі. "Літаральна ўчора, 27 сакавіка, беларуская дэлегацыя, у склад якой увайшлі прадстаўнікі Мінэканомікі, БелГПП, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, правяла ў Гандлёва-прамысловай палаце Дубая прэзентацыю гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага патэнцыялу Беларусі. Прадстаўленая інфармацыя выклікала значную цікавасць у эмірацкіх бізнесменаў. Упэўнены, што вынікам нашых намаганняў стане павелічэнне тавараабароту і рэалізацыя ўзаемавыгадных інвестыцыйных праектаў", - адзначыў намеснік міністра замежных спраў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі