Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Жнв 2015

Беларусь разлічвае на аднаўленне ранейшых высокіх аб'ёмаў узаемнага гандлю з Украінай

12 жніўня, Кіеў /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на аднаўленне ранейшых высокіх аб'ёмаў узаемнага гандлю з Украінай. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках перагавораў са сваім украінскім калегам Паўлам Клімкіным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Макей адзначыў, што бакі асаблівую ўвагу ўдзялілі пытанням гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння і пераадолення тых бар'ераў, якія сёння перашкаджаюць павялічыць узаемны тавараабарот. "На жаль, так атрымліваецца, што ў гэтым годзе наш тавараабарот крыху знізіўся. Але нядаўна адбылося пасяджэнне змешанай міжурадавай камісіі, якая вызначыла шляхі пераадолення гэтых перашкод і выпраўлення сітуацыі. Мы спадзяёмся, што пратакол, які быў падпісаны па выніках пасяджэння гэтай камісіі, будзе рэалізаваны і ўсе прапановы, змешчаныя ў гэтым пратаколе, будуць садзейнічаць актывізацыі нашага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва", - сказаў міністр.

У лепшыя гады ўзровень беларуска-ўкраінскага тавараабароту дасягаў каля $8 млрд. "На жаль, у мінулым годзе ён знізіўся да $6 млрд, а ў гэтым годзе знізіўся яшчэ на 50 працэнтаў", - сказаў кіраўнік МЗС Беларусі. Паводле яго слоў, менавіта таму апошнім часам актывізаваліся кантакты на розных узроўнях, у тым ліку паміж прадпрыемствамі, каб аднавіць ранейшы ўзровень тавараабароту.

"Я не лічу сітуацыю трагічнай, я думаю, што яна пераадольная. І грунтоўнае абмеркаванне гэтых пытанняў на пасяджэнні міжурадавай камісіі 24 ліпеня ў Чарнігаве сведчыць, што абодва бакі зацікаўлены ў выпраўленні сітуацыі", - сказаў Уладзімір Макей.

Ён дадаў, што падпісаны па выніках пасяджэння камісіі пратакол змяшчае наконт гэтага канкрэтныя прапановы. У прыватнасці, прынята рашэнне аб падрыхтоўцы дарожных карт у сферы прамысловасці, вытворчай кааперацыі, энергазберажэння, энергаэфектыўнасці, у транспартна-лагістычнай сферы. "Мы спадзяёмся, што гэтыя какрэтныя прапановы прывядуць калі не да аднаўлення ранейшага ўзроўню тавараабароту, то, прынамсі, максімум да запаволення спаду тавараабароту, а ў будучым - і да выпраўлення цяперашняй бягучай сітуацыі", - сказаў міністр, адзначыўшы, што па лініі МЗС будзе аказвацца адпаведная падтрымка.

Паводле слоў Уладзіміра Макея, на сустрэчы таксама былі абмеркаваны перспектывы ўзаемадзеяння, зыходзячы з таго што Украіна падпісала пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам, а Беларусь з'яўляецца членам Еўразійскага эканамічнага саюза. "Мы ні ў якім разе не лічым, што гэтыя з'явы ўзаемавыключальныя. Наадварот, мы лічым, што менавіта ў гэтай сітуацыі трэба знаходзіць узаемааб'яднальныя асновы, узаемапрымальныя пункты для будучага, у першую чаргу гандлёва-эканамічнага, супрацоўніцтва. І мы не маем намеру рабіць нейкіх эмацыянальных крокаў, якія будуць накіраваны на зрыў гэтага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, наадварот, мы гатовы абмяркоўваць адкрыта і шчыра ўсе праблемы, якія могуць узнікаць, маючы на ўвазе пераадоленне гэтых праблем і выхад на новы ўзровень гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі", - сказаў міністр замежных спраў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі