Беларусь на Паралімпійскіх гульнях-2018 у Пхёнчхане | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Пра Беларусь

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Спорт | Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях-2018 у Пхёнчхане | Беларусь на Паралімпійскіх гульнях-2018

Беларусь на Паралімпійскіх гульнях-2018 у Пхёнчхане


XII зімовыя Паралімпійскія гульні прaйшлі 9-18 сакавіка на арэнах, дзе спаборнічалі ўдзельнікі Алімпіяды-2018. Барацьбу за 80 камплектаў узнагарод у шасці відах спорту вялі каля 700 прадстаўнікоў 48 каманд.

Беларусь на Паралімпіядзе-2018 прадставілі 15 атлетаў (у тым ліку 6 дэбютантаў) у двух відах спорту – біятлоне і лыжных гонках.

Біятлон

Жанчыны: Лідзія Графеева, Святлана Саханенка, Ларыса Варона

Мужчыны: Васіль Шапцябой, Дзмітрый Лобан, Яўген Лук'яненка, Юрый Голуб

Лыжныя гонкі

Жанчыны: Ядвіга Скарабагатая, Людміла Ваўчок, Валянціна Шыц, Святлана Саханенка, Лідзія Графеева, Дар'я Фядзьковіч, Ларыса Варона

Мужчыны: Яўген Лук'яненка, Дзмітрый Лобан, Вадзім Ліпінскі, Аркадзь Шыкуць, Мікіта Ладзесаў, Юрый Голуб

Сцяганосцам Паралімпійскай зборнай Беларусі на цырымоніі адкрыцця 9 сакавіка стала шматразовая чэмпіёнка і прызёр Паралімпіяд і чэмпіянатаў свету Людміла Ваўчок.

Капітан каманды – тытулаваны паралімпіец Дзмітрый Лобан.

Шэф беларускай місіі на Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане – Мікалай Шудзейка, генеральны сакратар Паралімпійскага камітэта Беларусі.

Медалі зборнай Беларусі на Паралімпійскіх гульнях-2018 у Пхёнчхане

Зімовыя Гульні ў Пхёнчхане сталі самымі паспяховымі для Беларусі: на галоўных стартах чатырохгоддзя нашыя паралімпійцы заваявалі 12 медалёў – чатыры залатыя, чатыры сярэбраныя і чатыры бронзавыя. У выніковым медальным заліку зборная Беларусі заняла восьмае месца.
 
Найбольш тытулаванай у беларускай камандзе стала Святлана Саханенка, якая заваявала ў Пхёнчхане чатыры медалі ў спаборніцтвах сярод спартсменак з парушэннямі зроку: тры залатыя ў лыжных гонках (15 км свабодным стылем, у спрынце на 1,5 км класічным стылем, у гонцы на 7,5 км класічным стылем) і 1 бронзу (у спрынце на 6 км у біятлоне). Спартсменка выступала разам з вядучым Раманам Яшчанкам.

Чатыры ўзнагароды Пхёнчхана таксама на рахунку Юрыя Голуба. Ён стаў першым у біятлоннай гонцы на 12,5 км, а таксама заваяваў дзве сярэбраныя ўзнагароды (у спрынце на 7,5 км у біятлоне і ў лыжнай гонцы на 20 км) і стаў трэцім у лыжнай гонцы на 10 км класічным стылем. На Гульнях Юрый Голуб выступаў сярод атлетаў са слабым зрокам разам з вядучым Дзмітрыем Будзіловічам.

Адзін з самых вопытных паралімпійцаў у беларускай камандзе Дзмітрый Лобан заваяваў дзве ўзнагароды сярод спартсменаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарату. Ён стаў сярэбраным прызёрам у біятлонным спрынце на 7,5 км і ў лыжным спрынце на 1,1 км.

Яшчэ два медалі ў скарбонку зборнай Беларусі прынесла Лідзія Графеева, якая заваявала дзве бронзавыя ўзнагароды ў спаборніцтвах сярод атлетаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарату ў біятлонным спрынце на 6 км і ў гонцы на 12,5 км у біятлоне.

Золата

Серабро

  • Дзмітрый Лобан (біятлон, спрынт на 7,5 км, катэгорыя В3)
  • Дзмітрый Лобан (лыжная гонка на 1,1 км, катэгорыя LW12)
  • Юрый Голуб (біятлон, спрынт на 7,5 км, катэгорыя В3)
  • Юрый Голуб (лыжная гонка на 20 км, катэгорыя В3)

Бронза

  • Лідзія Графеева (біятлон, спрынт на 6 км, катэгорыя LW12)
  • Лідзія Графеева (біятлон, спрынт на 12,5 км, катэгорыя LW12)
  • Святлана Саханенка (біятлон, спрынт на 6 км, катэгорыя В2)
  • Юрый Голуб (лыжная гонка на 10 км, катэгорыя В3)
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі