Чэмпіянат свету па фігурнаму катанню на каньках сярод юніёраў прайшоў у сталіцы Беларусі Мінску з 27 лютага па 4 сакавіка 2012 года.
Рашэнне аб правядзенні ў Беларусі сусветнага турніру было прынята 14 чэрвеня 2011 года Вышэйшым саветам Міжнароднага саюза канькабежцаў (ISU).
Беларусь не першы год стала арганізатарам буйных міжнародных спаборніцтваў пад эгідай ISU.
2007 - міжнародны турнір па фігурнаму катанню сярод юніёраў "Залатая рысь" у Гомелі
2008 - Гран-пры па фігурнаму катанню сярод юніёраў "Залатая рысь" у Гомелі
2009 - Гран-пры па фігурнаму катанню сярод юніёраў у Мінску
Чэмпіянат свету па фігурнаму катанню на каньках сярод юніёраў Беларусь прымала ўпершыню.
Спаборніцтвы прайшлі ў "Мінск-Арэне" (сучасным шматфункцыянальным спартыўным комплексе, умяшчальнасцю 15 тысяч гледачоў).
Праграма турніру ўключала адзіночныя і парныя катанні, спаборніцтвы ў танцах.
Цырымонія адкрыцця чэмпіянату адбылася 29 лютага. Чэмпіянат завяршыўся гала-паказам 4 сакавіка.
У спаборніцтвах прынялі удзел мацнейшыя маладыя фігурысты з 52 краін свету.
Беларусь на юніёрскім чэмпіянаце свету ў Мінску прадстаўлялі: пара Марыя Палякова/Міхаіл Фамічоў у спартыўных танцах, дуэт Вікторыя Кавалёва/Юрый Бяляеў у танцах на лёдзе, Павел Ігнаценка ў адзіночным катанні сярод хлопцаў і Хрысціна Захаранка ў адзіночным катанні сярод дзяўчат.
Мінскі чэмпіянат трансліраваўся ў 15 краінах.