Віцебская вобласць, Беларусь | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Пра Беларусь

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Геаграфія | Віцебская вобласць

Віцебская вобласць

Летні амфітэатр – галоўная сцэна міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"
Летні амфітэатр – галоўная сцэна міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

Віцебская вобласць – адна з шасці абласцей Беларусі, размешчана на паўночным усходзе краіны

Віцебская вобласць мяжуе з Расіяй, Літвой і Латвіяй.

Віцебская вобласць уваходзіць у еўрарэгіён "Азёрны край". Тут знаходзіцца больш за 2800 азёр, больш як 500 рэк. Лес займае больш за трэць тэрыторыі вобласці – амаль 60 % яе прыпадае на векавыя хвойныя лясы.

Насельніцтва Віцебскай вобласці:

  • 1 млн 81,9 тыс. чалавек пражывае ў Віцебскай вобласці (на 1 студзеня 2024 г.)
  • 72,88% насельніцтва жыве ў гарадах
  • 85,14% насельніцтва складаюць беларусы
  • 10,15% – рускія

Асноўная рэлігія – праваслаўе.

Пасёлкі і гарады Віцебскай вобласці

Віцебск – абласны адміністрацыйны цэнтр. У склад вобласці ўваходзіць 21 раён і 2 гарады абласнога падпарадкавання.

Транспартныя зносіны Віцебскай вобласці

Віцебская вобласць мяжуе з трыма краінамі і мае развітую дарожную інфраструктуру. Праз рэгіён праходзяць некалькі аўтамабільных дарог міжнароднага значэння.

Даўжыня чыгункі ў Віцебскай вобласці перасягае 1200 км. Асноўныя чыгуначныя вузлы – Віцебск, Орша і Полацк. Міжнародныя чыгункі, якія злучаюць Расію з Украінай, Польшчай, Літвой, праходзяць праз тэрыторыю вобласці.

Па тэрыторыі рэгіёну працякае некалькі рэк. Самыя буйныя з іх – Дзвіна і Днепр.

У Віцебску размешчаны аэрапорт.

Прамысловасць Віцебскай вобласці

Віцебская вобласць – развіты прамысловы рэгіён Беларусі. Больш як 23 % працаздольнага насельніцтва занята на прамысловых прадпрыемствах.

У ліку асноўных галін прамысловасці:

  • лёгкая
  • харчовая
  • перапрацоўчая
  • вытворчасць  электраэнергіі
  • нафтаперапрацоўка
  • станкабудаванне

Асноўнымі індустрыяльнымі цэнтрамі з’яўляюцца Віцебск, Полацк і Орша. У Віцебску размешчана свабодная эканамічная зона "Віцебск".

Прыродныя багацці Віцебскай вобласці

Віцебская вобласць багата на радовішчы карысных выкапняў. Прамыслова здабываюцца:

  • даламіт
  • гліна
  • торф
  • пясок
  • мінеральныя воды

Сельская гаспадарка Віцебскай вобласці

Землі сельскагаспадарчага прызначэння займаюць 1,6 млн га. На долю жывёлагадоўлі прыпадае 55% аграпрамысловага комплексу вобласці, на раслінаводства – 45%. Сельгаспрадпрыемствы спецыялізуюцца на вытворчасці малака, мяса свініны, птушкі, вырошчванні лёну, збожжавых, агародніны.

Развіты азёрна-рыбныя гаспадаркі.

Культура і сродкі масавай інфармацыі ў Віцебскай вобласці

Віцебская вобласць мае багатую культурную спадчыну – больш як 3 тыс. помнікаў археалогіі, гісторыі, культуры і архітэктуры. У вобласці 27 музеяў, 2 тэатры, філармонія.

Віцебшчына – радзіма знакамітага міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

У вобласці выдаецца 25 дзяржаўных газет.

Знакамітыя імёны, звязаныя з Віцебскай вобласцю

Віцебская вобласць ганарыцца імёнамі знакамітых землякоў, якія пакінулі свой след у сусветнай культуры.

У Полацку нарадзіліся і жылі:

Непадалёк ад Віцебска знаходзіўся маёнтак рускага мастака-перадзвіжніка Ільі Рэпіна. Яго маёнтак у вёсцы Здраўнёва адноўлены, цяпер тут знаходзіцца музей мастака.

Знакаміты даследчык Усходняй Сібіры, чыім імем названы горны масіў Верхаянскіх гор, - Іван Чэрскі родам з цяперашняга Верхнядзвінскага раёна.

Марк Шагал нарадзіўся ў Віцебску ў 1887 годзе. У горадзе захаваўся яго дом, дзе сёння знаходзіцца музей мастака.
У Віцебску тварылі Казімір Малевіч, Эль Лісіцкі.

Аляксандр Пушкін,  Іван Лажэчнікаў, Іван Бунін,  Уладзімір Маякоўскі, Глеб Успенскі таксама маюць гістарычныя сувязі з Віцебскай вобласцю.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі