IVAN – прадстаўнік Беларусі на Еўрабачанні-2016 | Belarus.by
У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Культура | Беларусь на "Еўрабачанні" | IVAN – прадстаўнік Беларусі на Еўрабачанні-2016

IVAN – прадстаўнік Беларусі на Еўрабачанні-2016


На міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2016" у Стакгольме (Швецыя) Беларусь прадставіў пераможца Нацыянальнага адборачнага тура Аляксандр Іваноў, які выступае пад творчым псеўданімам IVAN.

Аляксандр Іваноў

Спявак і музыкант з Гомеля Аляксандр Іваноў вырас у творчай сям'і: бацька Віктар Іваноў - гітарыст, гукарэжысёр у групе Original standart, старэйшы брат Уладзімір - таксама вядомы рок-музыкант. З юнага ўзросту будучы артыст вучыўся ігры на гітары, спяваў у ваенным аркестры, выступаў разам з братам і бацькам у гомельскай рок-групе Brown Velvet, якая пазней трансфармавалася ў IVANOV.

Значнай падзеяй на старце музычнай кар'еры Аляксандра Іванова стаў адборачны тур на оpen-air фестываль Mass Medium Fest-2009. Дзеля мары ён - студэнт Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта - пакінуў вучобу ў беларускай сталіцы і паехаў у Санкт-Пецярбург займацца сольнай творчасцю.

На папулярным тэлепраекце "Бітва хароў" Аляксандр Іваноў заваяваў другое месца, выступаючы ў рок-хоры Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці пад кіраўніцтвам прадзюсара і будучага настаўніка Віктара Дробыша.

У 2014 годзе беларускі спявак стаў уладальнікам галоўнага прыза музычнага конкурсу "Пяць зорак" у Ялце. Акрамя таго, выканаў адну з галоўных роляў у музычным 3D спектаклі "Джульета і Рамэа", пастаўленым польскім рэжысёрам Янушам Юзэфовічам у Санкт-Пецярбургу.

Увагу шматмільённай глядацкай аўдыторыі і вядомых прадзюсараў Аляксандр Іваноў прыцягнуў у 2015 годзе ў час расійскага тэлешоу "Х-фактар. Галоўная сцэна". У фінале спявак заняў другое месца, атрымаў прэстыжную прэмію "Выбар прадзюсараў" і пачаў актыўнае супрацоўніцтва з Віктарам Дробышам.

Хутка пасля завяршэння шоу лірычная кампазіцыя Аляксандра Іванова "Крыж і далонь" увайшла ў трэк-лісты вядучых радыёстанцый краіны, а таксама рэйтынгавы хіт-парад на "Рускім радыё".

Цяпер беларускі выканаўца прымае ўдзел у канцэртах і займаецца напісаннем новых кампазіцый для дэбютнага альбома.

IVAN на беларускім адборачным туры "Еўрабачання-2016"

Ідэя пакараць нацыянальны адбор на "Еўрабачанне-2016" з'явілася ў Аляксандра Іванова і прадзюсарскай каманды пасля паспяховага выступлення на творчым вечары Віктара Дробыша ў Мінску. Дарэчы, на юбілейным канцэрце "Хіты і Зоркі" знакаміты прадзюсар з беларускімі каранямі быў узнагароджаны адной з самых значных узнагарод краіны - ордэнам Францыска Скарыны.

У час падрыхтоўкі да беларускага адбору на "Еўрабачанне" Аляксандр Іваноў узяў сцэнічны псеўданім IVAN, які, паводле слоў спевака, дасць яму магчымасць прымераць вобраз рамантычнага героя, які нагадвае доблеснага рыцара Айвенга з рамана Вальтэра Скота, і, адначасова, славянскага волата Івана.

У фінальным гала-канцэрце 23 студзеня Аляксандр Іваноў заваяваў перамогу, атрымаўшы 12 балаў і найбольшую колькасць глядацкіх галасоў - 23 167.

Напярэдадні падрыхтоўкі да галоўнага выхаду на еўрасцэну Аляксандр Іваноў падтрымаў калег і выступіў у якасці запрошанага госця ў першым паўфінале ўкраінскага адбору на "Еўрабачанне-2016".

Песня Аляксандра Іванова "Help You Fly" ("Дапамагу табе лётаць")

"Help You Fly" - рамантычная балада, над якой працавала каманда прадзюсарскага цэнтра Віктара Дробыша. Ён жа з'яўляецца аўтарам музычнай асновы і рускага тэксту. Над англійскай версіяй працавалі сам Аляксандр Іваноў і Цімафей Лявонцьеў, а таксама пастаянны сааўтар прадзюсара - Mary Susan Applegate.
 
Лірычная кампазіцыя "Дапамагу табе лётаць" некаторы час захоўвалася ў "далёкай скрыні" прадзюсарскага стала. Музычны стыль песні - мікс рокавых і этнічных матываў, а аранжыроўка, якую стварылі Цімафей Лявонцьеў, Андрэй Сланчынскі і Milos Raymond Rosas, надае ёй сучаснае гучанне.

Песня, ідэю якой IVAN увасобіў на галоўнай сцэне Еўропы, расказвае аб тым, што, нягледзячы на жыццёвыя цяжкасці, заўсёды ёсць прамень святла, які пакажа правільны шлях і дапаможа зноў узляцець.

Па выніках жараб'ёўкі прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2016" выступіў з кампазіцыяй "Help You Fly" на сцэне "Глобэн-Арэны" ў Стакгольме 12 мая ў другім паўфінале.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску