Беларусь на конкурсе "Еўрабачанне-2010" у Осла - група "3+2" | Беларуская культура | Belarus.by | Пра Беларусь | Belarus.by | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Пра Беларусь

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Культура | Беларусь на "Еўрабачанні-2010"

Беларусь на конкурсе "Еўрабачанне-2010" у Осла


Беларусь на конкурсе "Еўрабачанне-2010" у Осла прадставіла група "Тры плюс два" з песняй "Butterflies".

Гісторыя групы "Тры плюс два" - прадстаўніка Беларусі на "Еўрабачанні-2010"

Група "Тры плюс два" сваім узнікненнем абавязана двум музычным праектам беларускага тэлеканала АНТ.

У ходзе праекта "Новыя галасы Беларусі", рэалізаванага ў 2009 годзе, вызначыліся некалькі новых маладых выканаўцаў, якія сталі любімцамі беларускіх тэлегледачоў.

Потым у рамках праекта "Музычны суд" гэтыя маладыя вакалісты выконвалі песні, што прысылаліся на конкурс, аб'яўлены тэлеканалам АНТ, а эксперты і гледачы выбіралі з гэтых песень лепшую.

У ходзе гэтых двух праектаў і склалася новая група "Тры плюс два", якая стала прадстаўніком Беларусі на конкурсе "Еўрабачанне-2010".

Склад групы "Тры плюс два" - прадстаўніка Беларусі на "Еўрабачанні-2010"

Юлія Шышко - 21 год, студэнтка музычнага аддзялення Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, салістка Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь.

Егіязар Фарашан - 21 год, студэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, вывучае эстрадныя спевы.

Алена і Нінель Карповіч - сёстры-блізняты, 25 гадоў, студэнткі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, салісткі Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь.

Арцём Міхаленка - 20 гадоў, студэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, саліст Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь.

Вядомы шведскі кампазітар Роберт Вэлс, складальнік музыкі для Алімпійскіх гульняў у Пекіне ў 2008 годзе, акампаніраваў групе "Тры плюс два" на конкурсе "Еўрабачанне-2010".

Песня, з якой Беларусь была прадстаўлена на "Еўрабачанні-2010"

Прадстаўнік Беларусі група "Тры плюс два" выканаў на "Еўрабачанні-2010" песню "Butterflies" ("Матылькі"), музыку да якой напісаў Макс Фадзееў, словы - польская паэтэса Малька Чаплін. (Раней планавалася, што яна выступіць з песняй "Far away").

Праслухаць песню "Butterflies" ("Матылькi")

Скачаць песню "Butterflies" ("Матылькi")
 
Беларускія ўдзельнікi выступілi 29 мая у фінале "Еўрабачання-2010" у Осла пад нумарам 9 i атрымалi 24 месца.
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску