Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь

Традыцыйная выстаўка-кірмаш "Казюкі-2009" праходзіць у Гродне

8
Традыцыйная выстаўка-кірмаш
Свята праводзіцца з мэтай адраджэння даўняй традыцыі першых веснавых кірмашоў, якія на Гродзеншчыне і Віленшчыне арганізоўвалі з канца XVII стагоддзя. Майстры мелі магчымасць дэманстраваць работы, зробленыя за зімовы перыяд, вывучыць попыт на свае вырабы. З 1690 года гэтыя кірмашы пачалі называцца "Казюкі", паколькі праводзіліся 4 сакавіка, у дзень святога Казіміра, які з’яўляецца апекуном майстроў і рамеснікаў.