Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Турызм

Поиск отеля

| Галоўная | Турызм | Што варта паглядзець | Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс

Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс

Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс
Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс

Нясвіжскі палацава–паркавы комплекс з разнапланавай архітэктурай і самым буйным ландшафтным паркам – найпрыгажэйшая мясціна ў Беларусі і адна з самых папулярных выдатных мясцін краіны.

Паглядзець відэа пра Нясвіжскі замак

Гісторыя Нясвіжскага замка

У горадзе Нясвіж знаходзіцца самы вядомы ў Беларусі палацава-замкавы комплекс. Нясвіж размешчаны ў Мінскай вобласці за 112 км на паўднёвы захад ад Мінска.

Нясвіж прызнаны культурнай сталіцай Беларусі 2012 года. Нясвіж стаў трэцім па ліку  беларускім горадам пасля Полацка і Гомеля, якія былі ўдастоены гэтага ганаровага звання. Разнастайныя выстаўкі вядучых музеяў Беларусі, фестываль "Музы Нясвіжа", оперныя і балетныя вечары ў Нясвіжскім замку ўключаны ў праграму культурных мерапрыемстваў 2012 года ў Нясвіжы.

У першай палове XVI стагоддзя ўладальнікам Нясвіжа стаў адзін з самых багатых у Еўропе род Радзівілаў.

Першы камень у фундамент Нясвіжскага замка быў закладзены ў 1583 годзе. Замак перабудоўваўся шмат разоў і ў выніку набыў выгляд палаца, якія спалучае рысы многіх архітэктурных стыляў:

  • рэнесансу
  • барока
  • ракако
  • класіцызму
  • неаготыкі
  • мадэрнізму

У 1764 і 1768 гадах з-за антырасійскай пазіцыі тагачаснага ўладальніка замка Караля Станіслава Радзівіла па мянушцы Пане Каханку Нясвіж быў заняты рускімі войскамі. Усе каштоўнасці замка былі канфіскаваны, бібліятэка з 10 тыс. кніг і архіў былі вывезены ў Санкт-Пецярбург.

У канцы XIX стагоддзя каля Нясвіжскага замка быў закладзены адзін з самых буйных ландшафтных паркаў у Еўропе.

У 1939 годзе, калі ў Нясвіж увайшла Чырвоная Армія і была ўстаноўлена савецкая ўлада, Радзівілы пакінулі замак.

Пасля Другой сусветнай вайны ў Нясвіжскім замку размяшчаўся санаторый, парк прыйшоў у запушчаны стан.

У 1993 годзе ў Нясвіжы быў створаны Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік, куды ўвайшоў і замак.

У 2006 годзе Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс уключаны ў Спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Нясвіжскі замак сёння

Цяпер у Нясвіжскім замку актыўна вядуцца рэстаўрацыйныя работы, каб аднавіць яго былое хараство.

Рэстаўрацыя палацава-паркавага комплексу ў Нясвіжы павінна завяршыцца ў 2010 годзе. Палац будзе адкрыты для наведвальнікаў.

Нясвіжскі замак і парк з дэкаратыўнымі азёрамі і цяністымі алеямісамы прыгожы палацава-паркавы ансамбль Беларусі, які прываблівае мноства турыстаў.

Як дабрацца да Нясвіжскага палаца і дзе спыніцца

У Нясвіж больш зручна прыехаць на аўтамабілі. Горад звязаны аўтамабільнымі дарогамі з Баранавічамі, Навагрудкам, Стоўбцамі і трасай Мінск – Слуцк.

Можна прыехаць у Нясвіж на аўтобусе з Мінска – паездка займае каля трох гадзін.

У Нясвіжы ёсць гасцініца. Таксама можна спыніцца ў Мінску і прыехаць у Нясвіж на дзень.

Іншыя выдатныя мясціны каля Нясвіжскага замка

Акрамя Нясвіжскага замка ў горадзе вам варта наведаць:

  • Нясвіжскі кляштар бенедыкцінак
  • Нясвіжскі касцёл езуітаў (Фарны касцёл) (барока XVI ст.)
  • Рыначную плошчу, дзе размешчаны ратуша і гандлёвыя рады

Недалёка ад Нясвіжа знаходзіцца Мірскі замак.

Your mail*:
Friend mail*:
Your message: