У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Відэа

Відэа

Get the Flash Player to see this player.
Рэкордны палёт аэрастатаў адбыўся ў небе над Мінскам

Першы фестываль авіяцыйнага спорту "70 гадоў мірнага неба", прымеркаваны да 70-годдзя Вялікай Перамогі, сабраў у беларускай сталіцы 200 спартсменаў з 8 краін свету. Адным з самых доўгачаканых і відовішчных падзей стаў Міжнародны кубак па паветраплавальным спорце, у якім прынялі ўдзел 58 каманд з Беларусі, Расіі, Латвіі, Літвы, Украіны, Малдовы, Польшчы, Новай Зеландыі, з іх – 54 – экіпажы цеплавых аэрастатаў і 4 – пілоты радыёкіруемых аэрамадэлей. Нягледзячы на складаныя ўмовы надвор'я – моцны вецер перашкодзіў зрабіць першы вячэрні палёт – прафесіяналы прадэманстравалі майстэрства ў спартыўнай і паказальнай праграме, а таксама ўстанавілі сусветны рэкорд, дастойны ўключэння ў Кнігу Гінеса. У другі дзень спаборніцтваў з пляцоўкі аэрапорта Мінск-1 у ранішняе неба адначасова падняліся 54 паветраныя шары і праляцелі каля 22 км на паўднёвы ўсход ад горада, такім чынам, зрабіўшы самы масавы палёт над сталіцай дзяржавы ў свеце. На заканчэнне фестывалю тысячы мінчан і гасцей горада ўбачылі грандыёзнае шоу – начное свячэнне паветраных шароў каля стэлы "Мінск – горад-герой", у якім дзевяць вялізных аэрастатаў па чарзе "запальваліся" ў такт цудоўнай музыцы. Падрабязнасці – у нашым відэа.     

Спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі – Мірскі замак і Нясвіжскі палац
Выбары Прэзідэнта Беларусі 11 кастрычніка 2015 года
Фестываль "Гонка легенд – зоркі біятлона за мір" у Раўбічах
БРЭНДЫ БЕЛАРУСІ: У шахце "Беларуськалія"
"Славянскі базар у Віцебску"-2015
1 2 3 4 5  [6..11]      Наступная