Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Ліп 2009

Італія мае намер умацоўваць адносіны з Беларуссю ў эканоміцы і гуманітарнай сферы

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Італіі інтэнсіўна развіваецца. Знешнегандлёвы абарот у 2008 годзе склаў больш як $1,2 млрд. Аб гэтым паведаміў у інтэрв'ю Першаму каналу Беларускага нацыянальнага тэлебачання Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італіі ў Беларусі Джуліо Прыджоні.

Дыпламат падкрэсліў, што Італія была першай краінай, якая ўстанавіла гуманітарныя адносіны з Беларуссю, і з таго часу яна застаецца лідэрам у гэтай сферы супрацоўніцтва. Гэтак жа Італія хацела б заняць лідзіруючыя пазіцыі ў эканамічнай і фінансавай сферах.

"У нас ёсць вялікія магчымасці для пашырэння ўзаемнага супрацоўніцтва. Напрыклад, у стварэнні ўмоў па развіцці малога і сярэдняга бізнесу, іншых сфер, куды можна было б прыцягнуць інвестыцыі", - сказаў Джуліо Прыджоні. Адным з перспектыўных напрамкаў ён лічыць капіталаўкладанні ў галіне дызайну - у модзе, аўтамабілебудаванні, будаўніцтве. Італьянскія тэхналогіі могуць быць выкарыстаны і на беларускім рынку, упэўнены пасол.

"Я спадзяюся, што нашы ўзаемаадносіны ў гуманітарнай сферы могуць стаць больш глыбокімі, - адзначыў Джуліо Прыджоні. - Кожны з напрамкаў нашага ўзаемадзеяння ўключае ў сябе палітычныя і эканамічныя пытанні, праблемы культуры і адукацыі. Таму я хацеў бы працаваць ва ўсіх напрамках - у палітыцы, эканоміцы і іншых. Тут мы можам дасягнуць значных вынікаў. У нас ёсць у гэтым добры саюзнік - італьянская мова, якую з задавальненнем вывучаюць у Беларусі і ўжо валодаюць ёю тысячы людзей". Напрыклад, першыя беларускія дзеці, якія пабывалі ў Італіі па гуманітарных праграмах, ужо выраслі, сталі студэнтамі або пачалі працаваць. Сёння яны добра гавораць па-італьянску і могуць стаць выдатнымі партнёрамі па ўмацаванні двухбаковага супрацоўніцтва. З іх дапамогай Беларусь і Італія змогуць развіваць адносіны ва ўсіх галінах, дадаў Джуліо Прыджоні.

"Італьянцы, якія наведваюць Беларусь, ніколі не выказваюць перавагі як у адносінах да краіны, так і да беларускіх грамадзян. Наадварот, яны дэманструюць пачуццё роўнасці і партнёрства. Італіі не ўласціва пачуццё перавагі ўвогуле. Італія, як і Беларусь, шмат пакутавала і многае перажыла ў сваёй гісторыі", - сказаў пасол. Пасля Другой сусветнай вайны Італія апынулася ў бядотным становішчы і практычна поўнасцю была разбурана. Італьянцы павінны былі шмат працаваць, каб павысіць свой дабрабыт да сённяшняга ўзроўню. "Мы ніколі не прыязджаем, каб кагосьці павучаць, наадварот, мы працягваем руку дапамогі і гаворым: "Нам гэта ўдалося і мы дапаможам вам зрабіць тое ж самае", - падкрэсліў Джуліо Прыджоні.-0- 

Your mail*:
Friend mail*:
Your message:
 
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз