Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Oct 2017

Пірштук: Статус АДКБ неабходна павышаць

Пірштук: Статус АДКБ неабходна павышаць

13 кастрычніка, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Статус Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) неабходна павышаць. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Баляслаў Пірштук па выніках пасяджэння Савета ПА АДКБ, якое адбылося ў Санкт-Пецярбургу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў віцэ-спікер, на праведзеным пасяджэнні беларускі бок выступіў з ініцыятывамі, якія датычацца ўзаемадзеяння краін у арганізацыі. "Беларусь, па-першае, прапанавала актывізаваць дзейнасць АДКБ, таму што не ўсе, па сутнасці, яе ўдзельнікі працуюць сінхронна і эфектыўна. Па-другое, мы ўсе адзначаем, што з'явіліся новыя пагрозы, усіх вельмі хвалюе тэма кібербяспекі, гібрыдных войнаў. Гэта патрабуе асаблівай спецыфікі падрыхтоўкі і ўзаемадзеяння. І потым, на жаль, з кожным годам павялічваецца колькасць канфліктаў і кропак, дзе сітуацыя неспакойная, - канстатаваў віцэ-спікер. - У сувязі з гэтым мы ўнеслі даволі шмат прапаноў".

"Ёсць жаданне павысіць статус АДКБ, у тым ліку ўмацаваць яе арганізацыйна і фінансава. Тэма няпростая. Пакуль мы не знайшлі канчатковых рашэнняў. Яны будуць прыняты, напэўна, у пачатку наступнага года", - растлумачыў Баляслаў Пірштук.

Акрамя пасяджэння Савета беларуская парламенцкая дэлегацыя сёння прымае ўдзел у дзясятым пленарным пасяджэнні ПА АДКБ. Удзельнікі пленарнага пасяджэння разглядаюць праекты мадэльных законаў і рэкамендацый арганізацыі. У прыватнасці, размова ідзе аб мадэльных законах "Аб дзяржаўнай тайне", "Аб энергетычнай бяспецы", "Аб гуманітарнай дапамозе", а таксама аб рэкамендацыях па гарманізацыі заканадаўстваў дзяржаў - членаў АДКБ па пытаннях падрыхтоўкі ваенных кадраў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі