"Беларусь пачала з добрага ўзроўню - вы рэалізавалі Мэты развіцця тысячагоддзя. Ініцыятыва, што прымаецца ўрадам краіны, - гэта тое лідарства, якое нас радуе", - сказала Аміна Махамед.
Яна лічыць важным, каб пры рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця ўдалося дайсці літаральна да кожнага грамадзяніна. На яе думку, у аснове ўсіх пытанняў, у тым ліку развіцця аховы здароўя, выкаранення беднасці, ляжыць эканоміка. "Мы хочам стварыць свет, які будзе лепшым. А гэта таксама немагчыма без вырашэння пытанняў аховы навакольнага асяроддзя", - заўважыла Аміна Махамед. Першы намеснік Генеральнага сакратара ААН звярнула ўвагу на той факт, што для ажыццяўлення работы ў названых напрамках неабходны доўгатэрміновыя інвестыцыі. "Мы пачуем многія ідэі, якія датычацца вырашэння гэтых пытанняў", - упэўнена яна.
Як лічыць Аміна Махамед, у сучасных умовах для ўсіх краін свету вельмі важным з'яўляецца пазбегнуць канфліктаў і забяспечваць дастойныя ўмовы жыцця людзей. "Трэба больш увагі звяртаць на слабаабароненыя слаі насельніцтва", - упэўнена яна.
Першы намеснік Генсакратара ААН падкрэсліла, што ў Беларусі яна ўбачыла шмат добрых ініцыятыў. На яе думку, рэспубліка натхняе сваімі ідэямі і іншыя краіны на вырашэнне пытанняў, звязаных з рэалізацыяй МУР.