Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Ліп 2017

Парашэнка: Мінскія дамоўленасці з'яўляюцца безальтэрнатыўным дакументам дээскалацыі канфлікту ва Украіне

Парашэнка: Мінскія дамоўленасці з'яўляюцца безальтэрнатыўным дакументам дээскалацыі канфлікту ва Украіне

21 ліпеня, Кіеў /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Мінскія дамоўленасці з'яўляюцца адзіным і безальтэрнатыўным дакументам дээскалацыі канфлікту ва Украіне. Аб гэтым Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў сёння ў Кіеве па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Украінскі лідар выказаў удзячнасць Беларусі за падтрымку, якая адчуваецца не на словах, а на справе, а таксама за намаганні па забеспячэнні ўмоў работы мінскай перагаворнай пляцоўкі. "На сённяшні дзень Мінскія дамоўленасці, якія ўвайшлі ў міжнародныя дакументы і падручнікі па дыпламатыі, з'яўляюцца адзіным і безальтэрнатыўным дакументам дээскалацыі канфлікту ва Украіне", - падкрэсліў Пётр Парашэнка.

Ён адзначыў, што атрымаў запэўніванні Аляксандра Лукашэнкі ў тым, што тэрыторыя дружалюбнай Беларусі ніколі не будзе выкарыстана для агрэсіўных дзеянняў супраць Украіны, а ўкраінска-беларуская граніца ніколі не стане граніцай вайны.

Парашэнка: Мінскія дамоўленасці з'яўляюцца безальтэрнатыўным дакументам дээскалацыі канфлікту ва УкраінеГаворачы аб пагранічным супрацоўніцтве, Прэзідэнт Украіны адзначыў неабходнасць завяршэння працэсу дэмаркацыі граніцы.

У цэлым, паводле яго слоў, бакі правялі грунтоўныя перагаворы і абмеркавалі ўвесь спектр актуальных пытанняў узаемадзеяння як у двухбаковым, так і ў шматбаковым фарматах. Адной з асноўных тэм перагавораў стала супрацоўніцтва ў эканоміцы, адзначана павелічэнне двухбаковага тавараабароту. "Мы бачым сур'ёзныя і рэальныя перспектывы росту", - сказаў Пётр Парашэнка.

Парашэнка: Мінскія дамоўленасці з'яўляюцца безальтэрнатыўным дакументам дээскалацыі канфлікту ва УкраінеЁн падкрэсліў, што Беларусь і Украіна маюць намер актыўна задзейнічаць свой патэнцыял для вытворчасці сумеснай прадукцыі, якую потым плануецца пастаўляць і на рынкі трэціх краін. Дасягнута таксама дамоўленасць аб канкрэтных кроках ва ўзаемадзеянні ў галіне энергетыкі. Перспектыўным Прэзідэнт Украіны бачыць і развіццё транспартнай сферы, у тым ліку рачнога транспарту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі