Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Ліс 2017

Лукашэнка: Трэба стварыць умовы для адраджэння народных промыслаў

Лукашэнка: Трэба стварыць умовы для адраджэння народных промыслаў

24 лістапада, Гомельская вобласць /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. У Беларусі трэба стварыць умовы для адраджэння народных промыслаў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Буда-Кашалёўскі цэнтральны раённы дом культуры ў ходзе рабочага візіту ў Гомельскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лукашэнка: Трэба стварыць умовы для адраджэння народных промыслаў "Некалькі гадоў таму я даручыў стварыць ідэальныя ўмовы, каб ухапіцца за тых, хто застаўся (людзей, якія займаюцца народнымі промысламі. - Заўвага БЕЛТА), якія пацягнуць за сабой яшчэ дзясятак хлопцаў і дзяўчат. Каб не загубіць. Раней практычна ў кожным доме штосьці маглі рабіць. Нехта хату мог зрубіць, нехта - цацкі рабіў. А цяпер сядзяць ля камп'ютара. Мы страцілі многія рэчы. Таму добра, што ствараем умовы, каб яны адрадзіліся", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Трэба стварыць умовы для адраджэння народных промыслаў У якасці прыкладу Прэзідэнт прывёў і той факт, што раней у кожным доме ў вёсцы і нават у гарадах маглі кляпаць касу, а цяпер зрабіць гэта могуць адзінкі.

Лукашэнка: Трэба стварыць умовы для адраджэння народных промыслаў "Таленавітых, здольных людзей шмат. Але талент трэба развіваць. Народную творчасць нельга страціць. Асабліва тых, хто ўмее штосьці рабіць сваімі рукамі", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі