Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Врс 2018

Лукашэнка расказаў аб двухгадовай падрыхтоўцы візіту ва Узбекістан

Лукашэнка расказаў аб двухгадовай падрыхтоўцы візіту ва Узбекістан

13 верасня, Ташкент /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ва Узбекістан рыхтаваўся два гады. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы расказаў сёння журналістам пасля перагавораў з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аб афіцыйным візіце Аляксандра Лукашэнкі бакі дамовіліся яшчэ два гады таму ў час сустрэчы ў Самаркандзе. Тады на перагаворах Шаўкат Мірзіёеў запрасіў кіраўніка беларускай дзяржавы наведаць Узбекістан праз два месяцы.

"Быў бы жывы Іслам (першы Прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў. - Заўвага БЕЛТА), гэта быў бы больш пратакольны візіт. Я папрасіў: "Давайце возьмем паўзу і падрыхтуем салідны візіт, каб была нейкая аснова. Шавяльнём нашы двухбаковыя адносіны, падштурхнём нашу міжурадавую камісію. Калі мы ўбачым амаль выпакутаваную дарожную карту, мы сустрэнемся, - расказаў Аляксандр Лукашэнка. - Вось гісторыя гэтай сустрэчы".

"Мы не турыстычную паездку зрабілі. Я ўжо гэта адчуваю. Мы прыехалі сюды з канкрэтнымі прапановамі на патрабаванні і пажаданні майго сябра і калегі Прэзідэнта Узбекістана", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Візіт Аляксандра Лукашэнкі ва Узбекістан вызначыўся не толькі доўгімі асабістымі перагаворамі з Прэзідэнтам краіны, але і вялікай колькасцю дамоўленасцей: па выніках сустрэчы бакі падпісалі 16 дакументаў. Напярэдадні было заключана яшчэ некалькі пагадненняў паміж ведамствамі абедзвюх краін. Сур'ёзныя кантракты заключаны на беларуска-ўзбекскім форуме дзелавога і рэгіянальнага супрацоўніцтва. Бакі дамовіліся не спыняцца на дасягнутым і прапрацаваць многія іншыя праекты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі