У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год навукі ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
500 гадоў гісторыі беларускага кнігадрукавання
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Ліс 2016

Ананіч назвала дамінанты Дня беларускага пісьменства ў 2017 годзе

Ананіч назвала дамінанты Дня беларускага пісьменства ў 2017 годзе

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дамінантамі Дня беларускага пісьменства ў 2017 годзе стануць тэмы 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і 1155-годдзя горада Полацка. Аб гэтым паведаміла сёння міністр інфармацыі Лілія Ананіч на пасяджэнні Нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства ў Полацку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Акрамя таго, будучы год - год 135-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, юбілейных дат беларускіх пісьменнікаў (Цішкі Гартнага і Алеся Гаруна, Янкі Брыля і Пімена Панчанкі і іншых).

Лілія Ананіч дадала, што ўжо сёння Міністэрства інфармацыі пачало распрацоўку юбілейных мерапрыемстваў. Тэма падрыхтоўкі да знакавага юбілею знайшла шырокае адлюстраванне ў канцэпцыях правядзення буйнейшых культурна-інфармацыйных мерапрыемстваў, такіх як Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш, Дзень беларускага пісьменства ў горадзе Рагачоў, рэспубліканскае свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў").

Дзяржаўныя выдавецтвы пачалі выпуск у 2016 годзе і прадоўжаць у 2017-м шэраг кніжных выданняў да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Мэтавыя мерапрыемствы запланаваны ў будучым годзе ў рамках работы кніжных экспазіцый на міжнародных і нацыянальных выстаўка-кірмашах. Рыхтуюцца адпаведныя тэматычныя праекты ў сродках масавай інфармацыі.

Тэма падрыхтоўкі і святкавання ў 2017 годзе 500-годдзя беларускага кнігадрукавання прапрацавана з зацікаўленымі. Абласныя і Мінскі гарадскі выканаўчыя камітэты, Нацыянальная акадэмія навук, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства адукацыі і Міністэрства культуры падтрымалі ініцыятыву Мінінфарма і прадставілі адпаведныя прапановы, дадала міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Платныя дарогі ў Беларусі